21 жнiўня 2019, Серада, 0:34
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Навукоўцы назвалі прадукт, які паскарае пахудзенне ўдвая

9
Навукоўцы назвалі прадукт, які паскарае пахудзенне ўдвая

У эксперыменце ўдзельнічалі жанчыны, якія прытрымліваліся аднолькавай дыеты.

Амерыканскія навукоўцы знайшлі прадукт, які ўдвая паскарае працэс пахудзення.

Пра гэта піша changeua.com.

Даследнікі мяркуюць, што абястлушчанае малако дазваляе значна скінуць вагу. У эксперыменце ўдзельнічалі жанчыны, якія прытрымліваліся абсалютна аднолькавай дыеты і трэніровачнага рэжыму. Іх падзялілі на дзве групы. Удзельніцы адной групы кожны дзень выпівалі па адной шклянцы абястлушчанага малака. Жанчыны з другой групы пілі іншыя напоі.

Вынікі эксперыменту паказалі, што ўжыванне абястлушчанага малака паскарае працэс зніжэння вагі і росту мышачнай масы. Навукоўцы патлумачылі, што прычына крыецца ў вітаміне D, які спрыяе спальванню тлушчавых адкладаў. Акрамя гэтага, у малацэ ўтрымліваюцца бялок і кальцый, якія таксама даюць станоўчы эфект. Апошнія даследаванні сведчаць пра тое, што 50% людзей з лішняй вагой пакутуюць дэфіцытам вітаміну D.

За апошнія дваццаць гадоў у свеце зменшылася спажыванне малака жывёльнага паходжання. Людзі 18-35 гадоў аддаюць перавагу соеваму, міндальнаму і какосаваму малаку. Навукоўцы папярэджваюць, што такая тэндэнцыя не прывядзе ні да чаго добрага. У людзей, якія адмаўляюцца ад малака, узнікае дэфіцыт вітаміну D, дрэнна засвойваецца кальцый, развіваецца астэапароз, парушаецца абмен рэчываў, зніжаецца імунітэт і пачынае расці вага.