26 красавiка 2024, Пятніца, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер-міністр Латвіі зняпраўдзіў інфармацыю пра гатоўнасць закупляць электрычнасць у Беларусі

12
Прэм'ер-міністр Латвіі зняпраўдзіў інфармацыю пра гатоўнасць закупляць электрычнасць у Беларусі
КРЫШ'ЯНІС КАРЫНЬШ
ФОТА: AFP

Крыш'яніс Карыньш заявіў, што «ўзнікла непаразуменне».

Урад Латвіі не прымаў пастановы аб куплі электраэнэргіі ў Беларусі. Пра гэта, як паведамляе партал skaties.lv, заявіў прэм'ер-міністр краіны Крыш'яніс Карыньш, паведамляе tut.by.

У каментары слоў прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы пра тое, што ўрад Латвіі прыняў пастанову закупляць электраэнэргію, якая будзе вырабляцца на Беларускай АЭС, прэм'ер-міністр Латвіі заявіў, што «ўзнікла непаразуменне».

«Баюся, ён [прэзідэнт Літвы], мажліва, не зусім дасведчаны аб тым, што адбываецца. Магу паўтарыць: урад Латвіі не вызначаў купляць электраэнэргію ў Беларусі. Гэта зусім не так», - заявіў Карыньш.

Нагадаем, 14 жніўня прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа паведаміў, што ўрад Латвіі прыняў пастанову закупляць электраэнэргію, якая будзе вырабляцца на БелАЭС.

Да гэтага на сайце Мінэканомікі Латвіі з'явілася афіцыйнае паведамленне аб тым, што Кабінет міністраў Латвіі падтрымаў прапанову Міністэрства эканомікі краіны аб пераносе гандлю электраэнэргіяй з Беларуссю з літоўскай на латвійскую мяжу. І даручыў латвійскаму аператару сістэмы перадачы электраэнэргіі пачаць працу ў распрацоўцы новай метадалогіі гандлёвых магутнасцяў, якая адкрые латвійска-расейскую мяжу для гандлю электраэнэргіяй пасля таго, як Літва спыніць гандляваць электраэнэргіяй з Беларуссю.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках