Ілан Маск прапанаваў нанесці ядзерны ўдар па Марсе
26- 16.08.2019, 21:30
- 38,633
Ён мяркуе, што гэта дазволіць зрабіць планету прыдатнай для жыцця людзей.
Вядомы вынаходнік, кіраўнік кампаніі SpaceX і Tesla Ілан Маск прапанаваў скінуць ядзерныя набоі на Марс.
«Нанясём ядзерны ўдар па Марсе!» - напісаў ён у Twitter 16 жніўня.
Пазней Маск дадаў, што неўзабаве збіраецца выпусціць футболкі з гэтым слоганам.
Nuke Mars!
— Elon Musk (@elonmusk) 16 августа 2019 г.
Выданне Business Insider адзначае, што ў 2015 годзе ён ужо прапаноўваў бамбіць Марс. На яго думку, скінуўшы тэрмаядзерныя бомбы, можна распаліць лёд на полюсах планеты. Утварэнне пары і вызваленне вуглякіслага газу ў сваю чаргу прывядзе да парніковага эфекту і, як следства, павышэння тэмпературы паветра і атмасфернага ціску.