20 красавiка 2024, Субота, 18:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былых прэзідэнтаў Малдовы могуць пазбавіць часткі прывілей

Былых прэзідэнтаў Малдовы могуць пазбавіць часткі прывілей

У Дзяржаўнай канцылярыі Малдовы разлічваюць такім чынам аптымізаваць выдаткі.

Былыя прэзідэнты Малдовы - Мірча Снегур, Пётр Лучынскі, Уладзімір Варонін і Нікалае Цімофці - могуць пазбавіцца часткі сваіх прывілеяў.

Як паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на NewsMaker, адпаведныя змены ў законапраект прадставіла Дзяржаўная канцылярыя Малдовы.

Як вынікае з тлумачальнай запіскі, у Дзяржаўнай канцылярыі разлічваюць такім чынам аптымізаваць выдаткі. Паводле разлікаў ведамства, дзякуючы папраўкам бюджэт зэканоміць паўмільёна лееў у год (28 500 даляраў).

Цяпер былыя прэзідэнты карыстаюцца дзяржаўнымі аўтамабілямі. У распараджэнні Цімофці Mercedes 220 2014 года выпуску, а Снегур і Лучынскі ездзяць на аўто маркі Skoda Octavia 2003 года. Варонін адмовіўся ад дзяржаўнага аўто.

Дзяржаўная канцылярыя прапануе, каб экс-прэзідэнты маглі выклікаць аўтамабіль у выпадку неабходнасці, а не мець яго ў распараджэнні пастаянна.

Акрамя таго, у ведамстве ўважаюць, што трэба цалкам адмовіцца ад кабінета і памочніка для былых прэзідэнтаў.

Астатнія прывілеі - пенсія, бясплатная медыцынская дапамога, санаторна-курортнае лячэнне, дыпламатычны імунітэт і забеспячэння бяспекі - у экс-прэзідэнтаў застануцца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках