26 красавiка 2024, Пятніца, 8:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На колькі «кінулі» будаўнікоў БелАЭС

11
На колькі «кінулі» будаўнікоў БелАЭС

Дзе гарантыя, што калі ім не плацяць, яны робяць сваю працу якасна?

15 жніўня прыблізна некалькіх дзясяткаў рабочых-расейцаў з будоўлі БелАЭС выйшлі на галоўную плошчу Астраўца з патрабаваннем выплаціць заробак за апошнія два месяцы працы, паведамляе «Еўрарадыё».

Выявілася, што ў працадаўцы няма грошай. Страйкоўцы распавялі, што паехалі ў Беларусь па вялікія грошы, якія паабяцаў ім наймальнік. Колькі ж плацяць рабочым на будаўніцтве Беларускай АЭС?

Рабочыя распавялі, што ўладкоўваліся на працу праз расейскую кампанію «Будінвестпраект». Пры гэтым на пропусках на будпляцоўку ва ўсіх пазначаная іншая расейская кампанія - АТ «Сезам».

Гэтая фірма размясціла 25 ліпеня на мясцовым Астравецкім сайце цэлую серыю вакансій. Тут табе і зваршчыкі, і прарабы, і мантажнікі, і інжынеры. У большасці вакансій абяцаюць заробак ад 1000 рублёў.

Іншыя кампаніі, занятыя на будоўлі БелАЭС, абяцаюць яшчэ вышэйшыя заробкі. АТ «НІКІМТ-Атамбуд» прапануе мантажніку вонкавага трубаправода, зваршчыку ці начальніку аддзела заробак ад 1800 рублёў.

Прадстаўніцтва ТАА «Трэст РасСЭМ», таксама занятае на будаўніцтве АЭС, прапануе галоўнаму інжынеру заробак, не ніжэйшы за 1800 рублёў.

Атрымліваецца, што будаўнікоў прыцягваюць абяцанымі вялікімі заробкамі на быццам бы сур'ёзным статусным аб'екце, а ў выніку не выплачваюць некалькі месяцаў заробак. І калі рабочым, занятым на такім важным аб'екце, некалькі месяцаў не выплачваюць заробак, то дзе гарантыя, што сваю працу яны робяць якасна?

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках