26 красавiка 2024, Пятніца, 22:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы патрабуюць знізіць хуткасць у горадзе да 50 км/г

50
Беларусы патрабуюць знізіць хуткасць у горадзе да 50 км/г
ФОТА: ONLINER.BY

Чаму гэта важна?

Беларусы патрабуюць абмежаваць хуткасць руху транспарту ў гарадах да 50 км/г. Яны арганізавалі петыцыю, якую размясцілі на сайце «Зручны горад». Вось чаму вам трэба ведаць аб гэтай ініцыятыве, піша kyky.org.

Гэта ўвогуле важна? А як у іншых краінах?

97 краін ужо ўвялі ліміт хуткасці. Напрыклад, у краінах ЕЗ, у тым ліку ў суседніх Літве, Латвіі і Польшчы, хуткасць руху машын абмежаваная да 50 км/г. А ў населеных пунктах Беларусі дазваляюць разганяцца да 60 км/г. Праўда, ёсць нюансы: буксірныя транспартныя сродкі могуць ехаць з хуткасцю, не большай за 50 км/г, у жылых і пешаходных зонах, а таксама на прылеглых зонах дапушчальны хуткасны рэжым - не больш за 20 км/г.

Ідэю пра тое, каб змяніць правілы, падзяляе СААЗ. Спецыялісты намагаюць, што павелічэнне сярэдняй хуткасці аўтамабіля на 1 км/г вядзе да росту колькасці аўтакатастроф са смяротным фіналам на 4-5%. Памяншэнне да 50 км/г, насупраць, скароціць на 40% колькасць смерцяў на дарогах. Гэта таксама дапаможа развіць культуру язды на ровары. Палітыка ўладаў у гэтым пытанні многім не падабаецца: людзі не разумеюць, для чаго закрываюць наземныя пераходы, будуюць падземныя і ставяць парканы вакол вуліц горада.

Што можна зрабіць?

Як мінімум, можна падпісаць петыцыю, у якой просяць унесці змены ў ПДР і знізіць хуткасць на дарогах у населеных пунктах да 50 км/г. На момант публікацыі матэрыялу зварот падпісалі 38 чалавек, праз 16 дзён яго накіруюць у aдміністрацыю Лукашэнкі і УДАІ МУС Беларусі. Калі падтрымліваеце, пакіньце і свой подпіс - па ссылке.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках