30 сакавiка 2020, панядзелак, 16:50
Народны карантын
Рубрыкі

Набор у беларускае войска павялічаць на 3 000 чалавек

17
Набор у беларускае войска павялічаць на 3 000 чалавек

Улады выкарыстоўваюць закон «аб адтэрміноўцы».

Уладзімір Макараў, які адказвае за інфармацыю ў галоўнай управе ідэалагічнай работы Мінабароны, заявіў, што змены ў заканадаўстве дазволяць павялічыць набор у войска на 3 000 чалавек. Пра гэта паведамляе «Белсат».

«Тыя меры, якія прынятыя, дадуць магчымасць з наступнага года падчас набору павялічыць колькасць навабранцаў на 3 тысячы чалавек, і мы нават не дасягнем узроўню 10 тысяч. Тым не менш гэтыя меры дазволяць выконваць задачы мірнага часу. Адначасова гэта дазволіць нам падтрымліваць патрэбны ўзровень вайсковага навучальнага рэзерву», - падкрэсліў Макараў.

Прадстаўнік Мінабароны адзначыў: вельмі важна, каб у краіне было дастаткова грамадзян, якія прайшлі вайсковую службу.

«Войска на 50 тысяч або нават 80 тысяч чалавек не зможа абараніць такую краіну, як Беларусь. Каб абараніць дзяржаву ў выпадку рэальнай вайсковай пагрозы, узброеным сілам трэба павялічыцца ў некалькі разоў. Афіцыйна была абвешчаная лічба ў 2018 годзе - аж да паўмільёна, уключаючы тэрытарыяльную абарону. Для гэтага трэба мець навучаны рэзерв. Дык вось гэты рэзерв, які за апошнія чвэрць стагоддзя ў нас падрыхтаваны, складае блізу паўмільёна чалавек, нават крыху больш. Яго дастаткова гадоў на дзесяць наперад, і важна, каб з 2030 года ў нас гэта колькасць не зменшылася», - сказаў Макараў.

Нагадаем, 24 ліпеня Лукашэнка падпісаў закон «Аб змяненні законаў у пытаннях эфектыўнага функцыянавання вайсковай арганізацыі дзяржавы». Змены ў заканадаўства прадугледжваюць скарачэнне падстаў для выдачы адтэрміновак ад набору. Напрыклад, уведзены прынцып аднаразавасці адтэрміноўкі падчас атрымання адукацыі.