10 красавiка 2020, Пятніца, 22:54
Заставайся дома!
Рубрыкі

У Біярыцы адкрываецца саміт «Вялікай сямёркі»

У Біярыцы адкрываецца саміт «Вялікай сямёркі»

Форум прадоўжыцца да панядзелка.

У Біярыцы ў суботу пачынаюцца сустрэчы лідараў сямі сусветных дзяржаў. Удзельнікі саміту "Вялікай сямёркі" - Вялікабрытанія, Нямеччына, Італія, Канада, ЗША, Францыя і Японія, паведамляе «Радыё Свабода».

Форум прадоўжыцца да панядзелка. Перад афіцыйным адкрыццём сустрэчы прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, паабедаў з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Саміт у Біярыцы адкрываецца на фоне эскалацыі гандлёвай вайны паміж ЗША і Кітаем. Адначасова, Дональд Трамп прыстрашыў падвысіць мыты на французскія віны, калі Парыж увядзе падатак на прыбыткі найбуйнейшых амерыканскіх лічбавых кампаній. Праўда, падчас абеду з Макронам прэзідэнт ЗША змякчыў тон, адзначыўшы, што ў яго шмат агульнага з прэзідэнтам Францыі. Пра гэта паведаміла Міжнароднае французскае радыё.

Да сустрэчы з Трампам Эмануэль Макрон звярнуўся да французаў, патлумачыўшы свае галоўныя задачы на саміце. Ён сказаў, што на працягу бліжэйшых дзён паспрабуе "пераканаць" сваіх партнёраў з "вялікай сямёркі" пазбягаць гандлёвых войнаў.