Расія б'е па АЗС у Кіеве
- 11.09.2026, 10:56
- 1,034
Фота: ГСЧС
Ёсць пацярпелыя.
У пятніцу, 11 верасня, у Кіеве прагучалі выбухі на фоне абвешчанага ў сталіцы чырвонага ўзроўню пагрозы. Паветраныя сілы ЗСУ паведамілі пра рэактыўныя БПЛА над Кіевам каля 10:40 па Мінску, пасля чаго ў горадзе была абвешчана адпаведная трывога, паведамляе New Voice.
Неўзабаве гарадскія ўлады паведамілі пра пападанні беспілотнікаў у аўтазапраўныя станцыі адразу ў двух раёнах сталіцы — Абалонскім і Дняпроўскім. Пра гэта ўдакладніў мэр Віталій Клічко. Кіеўская гарадская ваенная адміністрацыя (КГВА) паведаміла пра верагоднае пападанне дрона ў АЗС у Дняпроўскім раёне і накіравала на месца здарэння адпаведныя службы.
Пазней Клічко напісаў пра паўторнае пападанне ў аўтазапраўную станцыю ў Абалонскім раёне, а таксама паведаміў пра выклік медыкаў да жылога дома ў Дняпроўскім раёне — пасля выбухаў на Траешчыне.
Паводле папярэдніх звестак КГВА, у выніку расійскай атакі ў Абалонскім раёне пацярпелі два чалавекі, паведамляе адміністрацыя.
Нагадаем, напярэдадні, 10 верасня, расійскі дрон патрапіў у АЗС «Укрнафта» ў Галасееўскім раёне сталіцы — на запраўцы ўзнік пажар, пацярпелі чацвёра чалавек.
Акрамя таго, у ноч на 11 верасня паведамлялася пра асобную атаку БПЛА на Кіеў: у Дняпроўскім раёне ўспыхнуў пажар у дзевяціпавярховым жылым доме, у выніку якога пацярпелі прынамсі сем чалавек.
Сітуацыя ўдакладняецца.