13 лiпеня 2026, панядзелак, 4:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША ўзрасла колькасць прыхільнікаў імпічменту Трампа

10
У ЗША ўзрасла колькасць прыхільнікаў імпічменту Трампа

Апублікаваныя вынікі апытання.

Менш чым за тыдзень у ЗША павялічылася колькасць прыхільнікаў імпічменту прэзідэнта Дональда Трампа. Пра гэта сведчыць апытанне, праведзенае з 24-га да 26 верасня выданнем Politico і кампаніяй Morning Consult, паведамляе gordonua.com.

43% рэспандэнтаў думаюць, што Кангрэс павінен пачаць працэдуру імпічменту, столькі ж апытаных маюць супрацьлеглы пункт гледжання. Астатнія ўдзельнікі апытання не вызначыліся з выбарам варыянту адказу.

Выданне адзначае, што ў параўнанні з апытаннем, якое праводзілася 20-22 верасня, колькасць прыхільнікаў імпічменту Трампа ўзрасла на 7 працэнтных пунктаў. Тады імпічмент падтрымлівалі 36%, не падтрымлівалі 49%.

Віцэ-прэзідэнт Morning Consult Тайлер Сынклэр адзначыў, што падтрымка імпічменту кіраўніка Белага дома ўзрасла не толькі сярод прыхільнікаў Дэмакратычнай партыі ЗША, але і сярод прыхільнікаў рэспубліканцаў.

У сярэдзіне верасня 2019 года ў СМІ з'явілася інфармацыя, што Трамп мог ціснуць на ўкраінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага падчас тэлефоннай размовы 25 ліпеня таго ж года. Пра гэта супрацоўнік амерыканскай разведкі паведаміў у афіцыйнай скарзе на імя кіраўніцтва.

Кіраўнік Белага дома даў згоду на публікацыю поўнай, нерэдактаванай стэнаграмы сваёй размовы з украінскім лідарам. 25 верасня Белы дом апублікаваў яе. З яе вынікае, што Трамп падняў пытанне пра расследаванне дзейнасці ва Украіне Хантэра Байдэна - сына былога віцэ-прэзідэнта ЗША і свайго імавернага спаборніка на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года Джо Байдэна. Зяленскі паабяцаў Трампу, што новы ўкраінскі генпракурор «паглядзіць на сітуацыю».

24 верасня спікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША, дэмакратка Нэнсі Пэласі абвясціла пра пачатак працэдуры расследавання, мэта якога - вызначыць, ці ёсць падставы для абвяшчэння імпічменту Трампу. «Прэзідэнт прызнаўся ў тым, што заклікаў украінскага прэзідэнта здзейсніць дзеянні, якія прынеслі б яму палітычную карысць», - заявіла яна.

Трамп называе расследаванне «паляваннем на ведзьмаў» і настойвае, што не ціснуў на Зяленскага.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках