27 красавiка 2024, Субота, 4:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» атрымала першую перамогу ў сезоне

3
Менскае «Дынама» атрымала першую перамогу ў сезоне
ФОТА: ХК «СПАРТАК»

«Зубры» падолелі ў гасцях хакеістаў маскоўскага «Спартака».

Менскае «Дынама» перамагло ў гасцях маскоўскі «Спартак» з лікам 5:4 (2:3, 2:1, 1:0). Матч выдатна пачаўся для менскага «Дынама». «Зубры» пасля 8 хвілін вялі з лікам 2:0. Галамі адзначыліся Аляксандр Паўловіч і Тэму Пулкінен, піша tut.by.

Праўда, яшчэ да перапынку «Спартак» не толькі зраўняў лік, але і выйшаў наперад, дзякуючы галам Рылава, Херслі і Юнькова.

У міжсезонне менчукі выступалі не надта ўдала. Апошняя перамога дынамаўцаў датаваная 8-м жніўня, калі «зубры» перамаглі ташкенцкі @hc_humo ў Ніжнім Ноўгарадзе (6:3).

У пачатку другога перыяду Марціньш Карсумс зрабіў лік 4:2, здавалася, менчукі атрымаюць чарговую паразу, але «зубры» не здаліся і прадоўжылі змагацца. У другім перыядзе Касціцын і Эліот зраўнялі лік, а ў канцы матча Стэфановіч прынёс «Дынама» перамогу.

«Cпартак»: Бяспалаў (Хомчанка), Рылаў - Херслі, Карсумс - Зубаў (А) - Даўгавіньш, Куцейкін (А) - Вішнеўскі, Талалуеў - Ганзл - Ніканцаў (К); Кулік - Ганчароў, Хахлачоў - Злобін - Фёдараў; Кокараў - Юнькоў - Лешчанка; Нікішын, Шаблоўскі.

«Дынама-Мінск»: Асіпкоў (Энрот); Дзярабін - Граньяні (А), Паўловіч - Дзямко - Сцяпанаў; Дзянісаў - Эліот, А. Касціцын (А) - Парэ - Стэфановіч; Явенка - Гатавец, Мартынаў - Шор - Пулкінен; Паўленка - Кітараў (К) - Драздоў; Знахарэнка, Когалеў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках