20 красавiка 2024, Субота, 16:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ліга чэмпіёнаў: Чэшскі «Тршынец» распляжыў менскае «Юнацтва»

2
Ліга чэмпіёнаў: Чэшскі «Тршынец» распляжыў менскае «Юнацтва»

«Юнацтва» прапусціла 7 шайбаў ад «Тршынца» і апусцілася на апошняе месца ў групе Лігі чэмпіёнаў.

Менскае «Юнацтва» ганебна саступіла ў гасцях чэшскаму «Тршынцу» ў матчы чацвёртага тура хакейнай Лігі чэмпіёнаў - 2:7 (0:3, 2:2, 0:2), піша tut.by.

Ужо ў першым перыядзе «Юнацтва» саступала з лікам 0:3, пасля чаго Яна Шэляпнёва на браме змяніў Ігар Брыкун. Зрэшты, гэта не моцна дапамагло сітуацыі. Неўзабаве «Тршынец» закінуў яшчэ дзве шайбы. Крыху выратаваў сітуацыю чатыроххвілінны штраф Іржы Паланскага, які рэалізавалі Мальцаў і Парфеявец.

Яшчэ двума галамі чэшскі чэмпіён адзначыўся ў канцы трэцяга перыяду, устанавіўшы канчатковы лік, - 7:2.

Пасля чатырох тураў становішча ў групе наступнае: 1. «Лазана» - 8 балаў, 2. «Тршынец» - 6, 3. «Пеліканс» - 5, 4. «Юнацтва» - 5.

У кастрычніку «Юнацтва» правядзе два матчы з фінскім клубам «Пеліканс».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках