26 красавiка 2024, Пятніца, 8:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сусветны банк пацвердзіў прагнозы росту ВУП для Польшчы да 3,6% сёлета

Сусветны банк пацвердзіў прагнозы росту ВУП для Польшчы да 3,6% сёлета

У той жа час Сусветны банк пагадзіўся з прагнозам запаволення эканомікі Беларусі.

Сусветны банк пацвердзіў прагнозы росту ВУП для Польшчы, згодна з якімі, запаволенне тэмпу росту валавога ўнутранага прадукту краіны прадугледжанае да 3,6% сёлета і да 3,3% налета, паведамляе «Радыё Польшча».

Прагноз Сусветнага банка блізкі да ацэнак у законапраекце Польшчы аб бюджэце. На падставе разлікаў польскага ўрада, тэмп росту ВУП сёлета складзе 3,7%.

Са слоў віцэ-міністра развіцця Польшчы Войцэха Мурдэка, прагноз Сусветнага банка спрыяльны для Польшчы, хоць ён папярэджвае, што эканоміка будзе расці павольней, чым у папярэднія гады. «Мы б хацелі, каб гэты паказчык быў 6%, а рэаліі паказваюць, што трэба радавацца таму, што ёсць. Сітуацыя больш складаная. Калі мы гаворым пра 1% ВУП агулам у Еўропе, то ў Польшчы ён утрая большы. Калі ў суседзяў тэмп зніжаецца, то гэта ўплывае і на нас», - сказаў віцэ-міністр развіцця.

Паводле ацэнак эканамістаў Сусветнага банка, тэмп росту сусветнай эканомікі з'яўляецца нізкім. У 2020-2021 гадах ён складзе 2,5%.

Сярод пагроз для сусветнай эканомікі экспэрты назвалі, напрыклад: канфлікты ў сектары міжнароднага гандлю, ваганні на фінансавых рынках, нежаданне рызыкаваць і геапалітычнае напружанне.

Як раней паведамляў сайт Charter97.org, Сусветны банк пацвердзіў прагноз запаволення эканомікі Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках