19 лютага 2020, Серада, 23:43
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Расея дала справаздачу пра пастаўкі нафты па «трубе» ў 2019 годзе

Расея дала справаздачу пра пастаўкі нафты па «трубе» ў 2019 годзе

З кім канкуруе «Дружба»?

Расейская трубаправодная манаполія «Транснафта» падвяла вынікі працы ў транспартаванні нафты ў 2019 годзе, а таксама агучыла планы на 2020 год. На Беларусь і нафтаправод «Дружба» прыпадае блізу чвэрці расейскага экспарту, піша tut.by.

2019 год: прыём і пастаўка нафты

«Транснафта» ў 2019 годзе прыняла ў сістэму магістральных нафтаправодаў 484,8 млн тонаў нафты (у 2018 годзе – 480,4 млн тонаў).

На расейскія НПЗ пастаўлена 246 млн тонаў (у 2018 годзе – 249,3 млн тонаў), на экспарт у далёкае і блізкае замежжа – 238,8 млн тонаў (у 2018 годзе – 230,5 млн тонаў).

У тым ліку ў далёкае замежжа – 220,3 млн тонаў:

нафта РФ – 202 млн тонаў (у 2018 – 194,6 млн тонаў);

нафта Казахстана – 15,3 млн тонаў (у 2018 годзе – 15,7 млн тонаў);

нафта Туркменістана – 2 млн тонаў (у 2018 годзе – 0);

нафта Азербайджана – 880 тыс. тонаў (у 2018 годзе – 1,2 млн тонаў).

У блізкае замежжа – 18,6 млн тонаў:

на НПЗ Беларусі – 17,6 млн тонаў (2018 год – 18 млн тонаў);

на НПЗ Казахстана – 1 млн тонаў (2018 год – 962 тыс. тонаў).

Пры гэтым экспарт праз марскія парты склаў 138 млн тонаў (2018 год – 124,3 млн тонаў):

порт Новарасійск – 31 млн тонаў (2018 год – 27,6 млн тонаў);

порт Прыморск – 47,5 млн тонаў (2018 год – 38,5 млн тонаў);

порт Козьміна – 33,2 млн тонаў (2018 год – 30,4 млн тонаў);

порт Усць-Луга – 26,4 млн тонаў (2018 год – 27,8 млн тонаў).

Экспарт па магістральным нафтаправодзе «Дружба» ў 2019 годзе склаў 42,3 млн тонаў (у 2018 годзе – 48,9 млн тонаў).

У тым ліку:

у Нямеччыну – 16,1 млн тонаў (2018 год – 20,6 млн тонаў);

у Польшчу – 13,1 млн тонаў (2018 год – 15 млн тонаў);

у Чэхію – 3,8 млн тонаў (2018 год – 4 млн тонаў);

у Славакію – 5 млн тонаў (2018 год – 5,2 млн тонаў);

у Вугоршчыну – 4,3 млн тонаў (2018 год – 4,1 млн тонаў).

Экспарт нафты ў Кітай у 2019 годзе склаў 40 млн тонаў (у 2018 годзе – 38,300 млн тонаў), у тым ліку:

мяжа РФ / КНР – 30 млн тонаў (2018 год – 28,3 млн тонаў);

мяжа РФ / Казахстан – 10 млн тонаў (2018 год – 10 млн тонаў).

Планы на 2020 год

У 2020 годзе прыём і пастаўка нафты па нафтаправодах «Транснафта», зыходзячы з заявак грузаадправіцеляў, плануюцца на ўзроўні 488,5 млн тонаў. У тым ліку:

на НПЗ Расеі – 259 млн тонаў;

на экспарт – 229,5 млн тонаў.

Пры гэтым пастаўкі ў далёкае замежжа плануюцца на ўзроўні 205 млн тонаў, у тым ліку:

праз марскія парты – 115 млн тонаў (п. Новарасійск – 25 млн тонаў, п. Прыморск – 33 млн тонаў, п. Козьміна – 34 млн тонаў, п. Усць-Луга – 23 млн тонаў);

па магістральным нафтаправодзе «Дружба» – 50 млн тонаў;

у КНР – 40 млн тонаў.

У блізкае замежжа планам прадугледжаная пастаўка 24,5 млн тонаў нафты, у тым ліку:

на НПЗ Беларусі – 23,5 млн тонаў (у адпаведнасці з індыкатыўным балансам);

на НПЗ Казахстана – 1 млн тонаў.