26 красавiка 2024, Пятніца, 20:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыгоды расейскіх «сантэхнікаў» у Швэйцарыі: Што гэта было?

7
Прыгоды расейскіх «сантэхнікаў» у Швэйцарыі: Што гэта было?

Кожны чацвёрты расейскі дыпламат у гэтай краіне апынуўся шпіёнам.

За пяць месяцаў да таго, як сусветныя лідары, у тым ліку Дональд Трамп, з'ехаліся ў Давос на штогадовы Сусветны эканамічны форум, швэйцарская паліцыя меркавана прадухіліла расейскую шпіёнскую аперацыю ў гэтым адасобленым альпійскім горадзе, піша выданне mnews.world.

Як паведамілі Financial Times у аддзеле кантанальнай паліцыі Граўбюндэн, у жніўні паліцыянты затрымалі двух грамадзянаў Расеі, якія выклікалі падазрэнне сваім незвычайна доўгім знаходжаннем на прэстыжным курорце.

Паводле словаў паліцыі, расейцы заявілі, што знаходзяцца пад дыпламатычнай абаронай, хоць яны не былі зарэгістраваныя ў якасці афіцыйных дыпламатаў у Берне.

У той самы час ніякіх прыкметаў злачынных дзеянняў з іх боку выяўлена не было, дадае паліцыя.

Згодна з матэрыяламі газеты Zürich's Tages-Anzeiger, якая апублікавала падрабязную справаздачу пра інцыдэнт, паліцыя і швэйцарскія федэральныя чыноўнікі падазравалі, што гэтая пара была агентамі расейскай выведкі, выдаючы з сябе гандляроў, каб усталяваць абсталяванне для назірання на ключавых аб'ектах па ўсім горадзе для запісу прыватных гутарак удзельнікаў Сусветнага эканамічнага форуму.

Як паведаміла прэс-сакратарка кантанальнай паліцыі, мужчыны не былі ідэнтыфікаваныя як сантэхнікі і паліцыя іх так не называла.

Хоць, як піша Financial Times, не вельмі зразумела, што можа атрымаць нават самы майстэрскі агент на Сусветным эканамічным форуме, тым не менш гэтая сустрэча ўяўляе з сябе такую рэдкую канцэнтрацыю глабальнай моцы і ўплыву, якая заўсёды вабіць шмат шпіёнаў.

Акрамя сп. Трампа і ягонай світы, у тым ліку ягонай дачкі Іванкі і яе мужа Джарэда Кушнера, сярод іншых лідараў, якія прадстаўляюць патэнцыйную цікавасць для Крамля, будуць прысутнічаць сёлета прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Леен, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, кіраўніца Ганконга Кэры Лэм і сотні іншых кіраўнікоў і высокапастаўленых урадавых чыноўнікаў.

Удзельнікі выдаткоўваюць дзясяткі мільёнаў на сваю асабістую бяспеку ў Давосе. Агульныя выдаткі на сп. Трампа, які выступіць з асноўным дакладам на канферэнцыі ў аўторак, засакрэчаныя. Але паводле некаторых звестак можна меркаваць пра іх маштабы: кошт адной толькі арэнды аўтамабіля для чыноўнікаў з Агенцтва сувязі Белага дому, якія забяспечваюць цэласнасць і шыфраванне прэзідэнцкіх паведамленняў, складзе 266 000 даляраў за двухдзённую паездку.

Службы бяспекі Швэйцарыі асабліва занепакоеныя ростам актыўнасці расейскай выведкі ў краіне ў апошнія гады. У той час як раней Швэйцарыя доўгі час была прытулкам для багатых эмігрантаў з Расеі, месцам іх адпачынку, цяпер гэтая дыпламатычна нейтральная краіна ў цэнтры Еўропы стала аб'ектам інтрыг з боку Расеі.

Федэральная выведвальная служба Швэйцарыі ў дакладзе за 2018 год прыйшла да высновы, што кожны чацвёрты расейскі дыпламат, які базуецца ў Швэйцарыі, быў шпіёнам.

З 2017 года генеральны пракурор Швэйцарыі праводзіць расследаванне ў дачыненні да буйной расейскай шпіёнскай арганізацыі супраць Сусветнага антыдопінгавага агенцтва і іншых спартовых арганізацый, уключаючы Спартовы арбітражны суд, які базуецца ў Лазане.

Управа ваеннай выведкі Расеі, ГРУ таксама выяўляе асаблівую актыўнасць у гэтай краіне: акрамя іх актыўнасці ў адносінах да САДА, агенты выведкі таксама выяўлялі цікавасць да Арганізацыі забароны хімічнай зброі ў Гаазе.

Сайт расследаванняў Bellingcat паказаў, што Швэйцарыя была ключавым злучальным звяном для аператыўнікаў ГРУ, адказных за замах на Сяргея Скрыпаля – і ненаўмыснае забойства Дон Стэрджэс – у Брытаніі ў сакавіку 2018 года з выкарыстаннем рэчыва «Навічок». Два галоўныя падазраваныя ў гэтым інцыдэнце – Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў – сцвярджалі, што займаюцца бізнэсам у спартовым харчаванні, і заявілі, што шэсць паездак, якія яны здзейснілі ў Жэневу непасрэдна перад спробай забойства ў Солсберы, мелі сваёй мэтай адпачынак.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках