21 лютага 2020, Пятніца, 16:12
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Апытанне што да Беларусі – поўная нечаканасць для расейскіх уладаў

20
Апытанне што да Беларусі – поўная нечаканасць для расейскіх уладаў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Толькі 10% дзівакоў мяркуюць, што Беларусь павінна ўвайсці ў склад Расеі.

Нібы дубінай, аперазаў «Левада-цэнтр» расейскія ўлады лічбамі апытання пра стаўленне грамадзян Расеі да аншлюсу Беларусі, піша Telegram-канал «СерпомПо».

Толькі 10% дзівакоў мяркуюць, што Беларусь павінна ўвайсці ў склад Расеі. Яшчэ 13% ахвяр савецкай настальгіі мяркуе, што варта ўтварыць з Беларуссю «больш цесны саюз з адзіным кіраўніцтвам на чале». Вось і ўся база падтрымкі сцэнару «БеларусьНаш.

Пры гэтым 28% апытаных мяркуюць, што дачыненні з Беларуссю павінны заставацца на сённяшнім узроўні, а 44%, што рухацца варта выключна ў бок пашырэння эканамічнага супрацоўніцтва. Такім чынам, тры чвэрці не падтрымліваюць «БеларусьНаш».

Можна было б сказаць, што такі вынік - гэта поўны правал для расейскіх уладаў.

Але ўсё ж, варта заўважыць, што праект «БеларусьНаш» цікавіў кіраўніцтва галоўным чынам як спосаб захавання ва ўладзе Пуціна. Як толькі стала зразумела, што нічога не выйдзе, да ідэі страцілі цікавасць. І пайшлі іншым шляхам - пастарацца ўвекавечыць зладзейскую сістэму непатрэбнымі грамадзянам папраўкамі ў Канстытуцыю.

Зразумела, расейская верхавіна заўсёды гатовая плюнуць на збітае начальствам народнае меркаванне з крамлёўскай сцяны (узгадайце 90% супраць росту пенсійнага ўзросту).

І ўсё ж, вынік, калі тры чвэрці тваіх суграмадзян не згодныя з тым, што ты задумаў зрабіць, - пакідае надзею на перамены. Ды і пенсійнае рабаванне, праведзенае Пуціным у 2018 годзе, дарма не прайшло. Яно не забытае. Тым больш, на фоне зніжэння ўзроўню жыцця.

Акрамя таго, крах у народнай свядомасці ідэі «БеларусьНаш», магчыма, адлюстроўвае некаторае працверажэнне грамадзян пасля паглынання Крыма. Неяк не атрымалася пераможнага шэсця - узровень жыцця ў краіне ўпаў, санкцыі, войны, азлабленне расейскага начальства супраць народа. Таму да распаўзання ўлады крамлёўскіх на суседнія краіны грамадзяне астылі.