21 траўня 2024, aўторак, 14:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь абмяжоўвае ўвоз птушкі з Польшчы праз птушыны грып

4
Беларусь абмяжоўвае ўвоз птушкі з Польшчы праз птушыны грып

Надоечы на польска-беларускай мяжы загінулі 25 000 індыкоў.

Беларусь абмяжоўвае ўвоз птушкі з Люблінскага ваяводства Польшчы праз птушыны грып.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінсельгасхарча РБ.

Паводле інфармацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя жывёл, на тэрыторыі Люблінскага ваяводства зарэгістраваны выпадак захворвання птушак на высокапатагенны грып. У сувязі з гэтым з 5 студзеня ўводзяцца часовыя абмежаванні на ўвоз у Беларусь з гэтага рэгіёну жывой птушкі, інкубацыйных яек, дзікіх, заапаркавых і цыркавых адчувальных жывёл, мяса птушкі, яечнага парашку, меланжу, альбуміна і іншых харчовых прадуктаў перапрацоўкі курыных яек, пуху і пяра, паляўнічых трафеяў (птушыную дзічыну), іншай прадукцыі.

Прыпыняюцца ўсе раней выдадзеныя дазволы на ўвоз вышэйназваных тавараў у Беларусь з Люблінскага ваяводства. У Дэпартаменце ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча інфармуюць пранеабходнасць прыняць дадатковыя меры кантролю для забеспячэння біялагічнай абароны птушкагадоўчых аб'ектаў усіх форм уласнасці.

"У мэтах непатрапляння высокапатагеннага грыпу птушак у Беларусі забяспечваецца строгае выкананне мер біялагічнай бяспекі. Праводзіцца рэгулярны лабараторны маніторынг як на птушкагадоўчых прадпрыемствах, так і ў асабістых падсобных гаспадарках грамадзян, а таксама маніторынг птушак у дзікай прыродзе", - падкрэслілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках