22 траўня 2024, Серада, 3:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нідэрляндах прайшла акцыя салідарнасці з Беларуссю ў фармаце арт-выставы

1
У Нідэрляндах прайшла акцыя салідарнасці з Беларуссю ў фармаце арт-выставы

Выстаўка «Беларусь. Плошча Перамен» адбылася ва Утрэхце.

У нядзелю, 11 кастрычніка, ва Утрэхце, Нідэрландах, прайшла чарговая акцыя салідарнасці з Беларуссю. Гэтым разам у фармаце арт-выставы. Беларуская мастачка і рэжысёр Таша Арлова, якая жыве ў Амстэрдаме, выступіла арганізатарам і куратарам мерапрыемства. Выстава прайшла ў арт-прасторы Perron West недалёка ад цэнтральнага вакзала, паведамілі Charter97.org.

Мэтай выставы «Беларусь. Плошча Перамен» было прыцягненне ўвагі жыхароў Нідэрландаў да падзей у Беларусі праз мастацтва. У экспазіцыі выставы - фотапраект менскага фатографа Яўгена Атцэцкага «Плошча Перамен», постэры мастакоў культпратэсту, відэа-перформанс Лесі Пчолкі, і арт-маркет, дзе можна было набыць фотаработы і паштоўкі. Таксама ахвочыя маглі падпісаць паштоўку палітычным вязням Беларусі.

Экспазіцыю наведалі за некалькі гадзін больш за 50 чалавек. Галандцы праяўлялі жывую цікавасць да таго, што адбываецца ў Беларусі, таксама прыйшлі карэспандэнты мясцовых СМІ. У арганізацыі экспазіцыі дапамагалі беларусы - валанцёры і пастаянныя ўдзельнікі акцый салідарнасці, на вуліцы імі таксама былі пастаўленыя палаткі з гарбатай і пачастункамі для наведвальнікаў.

Фармат выставы апраўдаў чаканні. Было бачна, што нават нядоўгая экскурсія па экспазіцыі з рэальным візуальным кантэнтам і расповедам пра падзеі выклікае непадробную цікавасць у галандцаў. Гэта значыць, што выставачны фармат мае высокую эфектыўнасць у плане прыцягнення ўвагі грамадскасці да сітуацыі ў Беларусі. Наступную выставу, але ўжо вялікіх памераў, плануецца правесці ў канцы кастрычніка ў Амстэрдаме.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках