25 лiстапада 2020, Серада, 4:42
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Заснавальнік Maps.me жорстка адказаў на прапанову дыялогу з Лукашэнкам

31
Заснавальнік Maps.me жорстка адказаў на прапанову дыялогу з Лукашэнкам
Юрий Мельничек
Фото: nn.by

Юрый Мельнічак заявіў, што перамовы магчымыя толькі пасля прыпынення гвалту.

Заснавальнік бясплатнага картаграфічнага сэрвісу MAPS.ME, беларускі IT-прадпрымальнік Юрый Мельнічак жорстка адказаў на прапанову асобных IT-бізнэсоўцаў «звярнуцца да Лукашэнкі з просьбай спыніць беззаконне».

«Бандыты ў масках і АМАП на вуліцах нашых гарадоў збіваюць бяззбройных людзей: нашых сяброў і калегаў, мірных дэманстрантаў, падлеткаў і пенсіянераў. Аб якім звароце да Лукашэнкі можа наогул ісці гаворка ў гэтай сітуацыі?! Папрасіць цара-бацюшку біць не так моцна?! Гэта Стакгольмскі сіндром. Нармальная рэакцыя на гвалт - бі або бяжы.

Беларусы абралі сваім прэзідэнтам Святлану Ціханоўскую. Памагатыя дыктатуры скралі нашы галасы і спрабуюць забраць нашы грамадзянскія правы. Міліцыя замест таго, каб абараняць людзей, іх жорстка збівае. КДБ і СК замест абароны інтарэсаў свайго народа і пошуку злачынцаў, ладзяць палітычныя рэпрэсіі. У гэтай сітуацыі, я мяркую, што перамовы з Лукашэнкам магчымыя толькі пасля прыпынення гвалту і запуску трансферу ўлады.

Дарэчы, а хто-небудзь з вашага спісу яшчэ знаходзіцца ў Беларусі?» - напісаў ён у «Фэйсбуку».

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».