26 красавiка 2024, Пятніца, 8:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захарава: Беларускі санкцыйных спіс пачынае аўтаматычна прымяняцца і ў Расеі

34
Захарава: Беларускі санкцыйных спіс пачынае аўтаматычна прымяняцца і ў Расеі
ФОТА: AFP

Расея ўводзіць абмежаванні супраць ЕЗ у «адпаведнасці з саюзніцкімі абавязацельствамі».

У Расеі ўвядзенне Еўразвязам санкцыяў у дачыненні да Беларусі расцанілі як «адкрыты і непрымальны ціск на ўлады краіны» і далучыліся да дзеянняў у адказ беларускім санкцыям. Пра гэта заявіла афіцыйная прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава, паведамляе сайт ведамства.

- У адпаведнасці з хаўрусніцкімі абавязаннямі беларускі санкцыйны спіс у адказ, які ўвайшоў у дзеянне з сённяшняга чысла, пачынае аўтаматычна прымяняцца і ў Расейскай Федэрацыі, - заявіла Захарава.

Нагадаем, Еўразвяз з 2 кастрычніка наважыў увесці санкцыі ў дачыненні да больш за 40 афіцыйных асоб Беларусі, адказных, на думку супольнасці, «за фальсіфікацыю выбараў і парушэнне правоў чалавека». Такое рашэнне прынятае паводле вынікаў саміту ЕЗ у Брусэлі. У спісе значацца прадстаўнікі МУС і КДБ, а таксама сябры ЦВК. ЕЗ не ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі, бо «гэта падарвала бы патрабаванне Брусэля пачаць дыялог з апазіцыяй пры пасярэдніцтве АБСЕ і вызваліць палітвязняў».

У МЗС Беларусі заявілі, што ў сувязі з прынятымі ЕЗ візавымі санкцыямі ў дачыненні да шэрагу беларускіх службовых асоб беларускім бокам з сённяшняга дня ўводзіцца ў дзеянне зваротны санкцыйны спіс. Але публікаваць спіс беларускі бок не будзе.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках