28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Савудаўская Арабія наважыла пацясніць Расею на нафтавым рынку

8
Савудаўская Арабія наважыла пацясніць Расею на нафтавым рынку

Saudi Aramco наважыў падвоіць здабычу нафты.

Нафтавы гігант Савудаўскай Арабіі Saudi Aramco наважыў падвоіць здабычу нафты, каб пацясніць канкурэнтаў з Расеі і іншых краін. Кампанія хоча павялічыць сваю долю на рынку, піша Reuters са спасылкай на аналітыкаў і гульцоў рынка.

Saudi Aramco плануе нарасціць свае вытворчыя магутнасці і здабываць 13 мільёнаў барэляў у дзень. Падыход Aramco рэзка кантрастуе з яе заходнімі канкурэнтамі, такімі, напрыклад, як BP і Shell. Яны скарачаюць выдаткі на здабычу сыравіны і павялічваюць інвестыцыі ў экалагічна чыстую энэргію, рыхтуючыся да свету з нізкім узроўнем выкідаў вугляроду.

«Савудаўская Арабія, як вытворца з найменшымі выдаткамі на здабычу сыравіны, можа нарасціць сваю долю на рынку ў найбліжэйшыя гады, нават калі сусветны попыт і кошты нафты не адновяцца. Крызіс натуральным чынам прывядзе да зніжэння здабычы ў іншых краінах», - сказаў дырэктар па Блізкім Усходзе і Афрыцы ў Fitch Ratings Крыш'яніс Крусцінс.

Калі попыт на нафту не адновіцца, то гэта можа прывесці да новай коштавай вайны, таму Эр-Рыяд хоча быць гатовым да бітвы, адзначылі экспэрты. Раней паведамлялася, што Савудаўская Арабія наважыла максімальна знізіць кошты для азіяцкіх пакупнікоў. Інвестары ўбачылі ў гэтым спробы стымуляваць попыт, што знізіўся на фоне новых выбліскаў каранавіруса.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках