У Расіі сын «праваслаўнага алігарха» на Lamborghini ўляцеў у дом і збіў «героя СВА»
10- 11.08.2026, 20:56
- 6,258
У акупанта — цяжкія траўмы.
У расійскім Екацярынбургу Lamborghini урэзалася ў дом, піша «Медуза».
Паводле звестак СМІ, аўтамабіль належыць уральскаму бізнесмену, уладальніку «Рускай меднай кампаніі» Ігару Алтушкіну, а за стырном машыны ў момант ДТЗ знаходзіўся яго сын Давід. Вадзіцель спарткара атрымаў траўмы.
У Дзяржаўтаінспекцыі Свярдлоўскай вобласці паведамілі, што аварыя адбылася пасля таго, як вадзіцель не справіўся з кіраваннем. Паводле даных ведамства, пацярпеў адзін пешаход.
«База» сцвярджае, што пацярпелых двое: мужчыны сядзелі на ганку, калі ў дом уляцеў спарткар. Адзін з іх нядаўна вярнуўся з расійска-ўкраінскай вайны і перасоўваўся на мыліцах. У яго, паводле інфармацыі тэлеграм-канала, шматлікія пераломы і закрытая чэрапна-мазгавая траўма.