21 траўня 2024, aўторак, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі Віцебска- чыноўнікам: Сёння мы ўсе - Раман Бандарэнка

7
Медыкі Віцебска- чыноўнікам: Сёння мы ўсе - Раман Бандарэнка
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: SVABODA.ORG

Мы выходзім.

Медыкі Віцебска запісалі зварот да чыноўнікаў. Відэа апублікаваў Telegram-канал «Хартыя-97%». На відэа медыкі з залепленымі ратамі.

- Менавіта так, на думку чыноўнікаў, павінен выглядаць ідэальны лекар. Хаця каго мы падманваем, яны хочуць, каб так выглядаў кожны чалавек.

І ўсё роўна, які ўзровень тваёй кваліфікацыі. Усё роўна, колькі тысяч гадзін ты прастаяў за аперацыйным сталом. Усё роўна, колькі ўнікальных аперацый ты зрабіў.

І абсалютна ўсё роўна, колькі тысяч людзей ты вылечыў, выратаваў, паставіў на ногі, колькім людзям ты своечасова паставіў дакладны дыягназ.

Важна толькі адно: ты павінен моўчкі і беспярэчна выконваць усё, што табе скажуць. Важна толькі адно: ты не маеш права на ўласнае меркаванне і выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі.

А калі ты адважыўся, нават пераадолеў свой страх і агучыў сваю грамадзянскую пазіцыю, якая разыходзіцца з пазіцыяй дзейнай улады, то ты ізгой, здраднік і вораг, з якім трэба змагацца.

Вы, чыноўнікі, пастаянна нагадваеце нам пра клятву Гіпакрата, які звяртаецца да нашага сумлення, кажаце пра мараль, але мы ж лечым, нягледзячы ні на што, у той час, як людзей збіваюць, затрымліваюць, садзяць у турмы, катуюць, калечаць і забіваюць падчас мірных акцый пратэсту.

А якія клятвы давалі вы? Чые інтарэсы вы прадстаўляеце? Каму вы служыце? На каго працуеце? Як вы працуеце? Каго вы абараняеце? Вы і вашы сілавыя ведамствы.

Лекары, настаўнікі, рабочыя заводаў, індывідуальныя прадпрымальнікі, студэнты, пенсіянеры - вось, чые інтарэсы вы павінны прадстаўляць. Але падзеі апошніх месяцаў паказваюць сапраўднае становішча спраў.

12 лістапада ў Менскай бальніцы хуткай дапамогі, нягледзячы на ўсе намаганні медыкаў, памёр Раман Бандарэнка - настаўнік малявання. Яму быў 31 год. Яго да смерці збілі невядомыя людзі ў масках. Пакуль невядомыя. І сёння мы ўсе - Раман Бандарэнка. І мы выходзім!

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках