19 траўня 2026, aўторак, 16:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сеціве з'явіліся імёны ды адрасы суддзяў, якія заплямілі сябе злачынствамі супраць беларусаў

30
У Сеціве з'явіліся імёны ды адрасы суддзяў, якія заплямілі сябе злачынствамі супраць беларусаў
ФОТА: ТАСС

Выкрыццё памагатых лукашэнкавай хунты працягваецца.

Тэлеграм-канал Нехта Live апублікаваў імёны ды адрасы суддзяў, якія выносілі незаконныя прысуды беларусам.

«Мінімум 28 000 асуджаных паводле адміністрацыйных спраў у Беларусі гэтымі летам і восенню з палітычных матываў. Усё - мірныя людзі, якія карысталіся сваім канстытуцыйным правам свабоды сходаў і свабоды слова. Пародыя на правасуддзе: калі на справу ідзе 10-15 хвілін, сведак не слухаюць, довады адхіляюць, не дапускаюць адвакатаў. Вераць фальшывым міліцэйскім рапартах, напісаным пад капірку, слухаюць сведак у балаклавах пад выдуманымі імёнамі. Гэта ўсё - пра суддзяў лукашэнкавых судоў, ганьба сусветнай юстыцыі. Прававы дэфолт мае імя, шмат імёнаў, і мы іх назавём.

Штраф за БЧБ-зэфірку, пагроза канстытуцыйнаму ладу лозунгам «Жыве Беларусь», суды над журналістамі, штодзённыя парушэнні працэсуальных нормаў - усё гэта трапіць у падручнікі і будзе шакаваць будучых юрыстаў сваёй неверагоднасцю. Але гэта рэчаіснасць, пакуль мы ў гэтым жывём. Шмат якія беларускія суддзі не пільнуюцца нават сваіх карных законаў - а толькі варушэння вусоў, загадаў пакараць усіх вольных грамадзян.

Мы будзем называць усіх псэўдасуддзяў пайменна, з адрасамі і фотаздымкамі (праз спасылку з імем), а таксама з тэлефонамі і мэсэнджарамі. Назавём як мінімум палову перадавікоў карнага канвеера. А калі ўсе пры гэтым канвееры будуць перадавікамі - то і ўсіх», - піша тэлеграм-канал.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках