26 красавiка 2024, Пятніца, 7:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за 70 гадзін беларусы правялі без мабільнага інтэрнэту

11
Больш за 70 гадзін беларусы правялі без мабільнага інтэрнэту
Фота: Shutterstock

Толькі ў перыяд з 9 да 12 жніўня агульны час перабояў у Беларусі склаў 61 гадзіну.

«Беларуская абсерваторыя інтэрнэту» падрыхтавала справаздачу аб блакаваннях інтэрнэту ў Беларусі за перыяд са жніўня да канца кастрычніка. dev.by палічыў, колькі мы пражылі без інтэрнэту.

«Беларуская абсерваторыя інтэрнэту» - праект, створаны для маніторынгу блакаванняў сайтаў у беларускім сегменце інтэрнэту. Праект рэгулярна правярае даступнасць сайтаў незалежных СМІ, праваабарончых, грамадска-палітычных і іншых арганізацый, каб выяўляць магчымыя абмежаванні доступу да іх.

Паводле справаздачы, з вечара 9 да раніцы 12 жніўня ў Беларусі быў цалкам адключаны мабільны інтэрнэт у трох беларускіх аператараў цягам 31 гадзіны 45 хвілін.

Паводле звестак NetBlocks, у перыяд з 9 да 12 жніўня агульны час перабояў з інтэрнэт-сувяззю ў Беларусі склаў 61 гадзіну. У справаздачы «Беларускай абсерваторыі інтэрнэту» падлічаныя гадзіны поўнага адключэння мабільнага інтэрнэту за той жа перыяд.

З 30 жніўня, кожную нядзелю аператары адключалі мабільны інтэрнэт «на загад вышэйшых органаў». Перыядычна сетка знікала не толькі ў Менску, але і ў актыўна пратэстуючых рэгіёнах. Агулам мабільны інтэрнэт адключалі на 4-5 гадзін кожную нядзелю.

Храналогія блакаванняў мабільнага інтэрнэту

30 жніўня. Час адключэння ў справаздачы не пазначаны.

6 верасня. Час адключэння ў справаздачы не пазначаны.

13 верасня. 14:50 - 19:10.

20 верасня. 14:30 - 19:00.

27 верасня. 14:15 - 19:00.

4 кастрычніка. 14:08 - 18:00.

11 кастрычніка. 13:55 - 18:50.

18 кастрычніка. 13:55 - 17:55.

25 кастрычніка. 12:00 - 18:40.

З 30 жніўня да 25 кастрычніка мабільнага інтэрнэту ў беларускіх карыстальнікаў сумарна не было амаль два дні - цягам больш чым 39 гадзін.

Такім чынам, за 3 паслявыбарчыя месяцы многія беларусы былі цалкам пазбаўленыя мабільнага інтэрнэту прынамсі на 71 гадзіну.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках