9 траўня 2024, Чацвер, 14:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джулі Фішэр прыведзеная да прысягі ў якасці амбасадаркі ЗША ў Беларусі

6
Джулі Фішэр прыведзеная да прысягі ў якасці амбасадаркі ЗША ў Беларусі
ДЖУЛІ ФІШЭР
ФОТА: STATE.GOV (OFFICIAL WEBSITE)

Аднак дагэтуль не зразумела, калі дыпламатка можа адправіцца ў Менск.

Дзярждэпартамэнт паведаміў у сераду, што дыпламатка Джулі Фішэр была прыведзеная да прысягі ў якасці амерыканскай амбасадаркі ў Беларусі, паведамляе ТАСС.

Сэнат кангрэса 15 снежня зацвердзіў кандыдатуру Фішэр на пасаду кіраўніка дыппрадстаўніцтва ў Менску. Аднак да канца не ясна, калі дыпламатка можа адправіцца ў беларускую сталіцу.

«Прызначаная амбасадарка Джулія Фішэр была сёння прыведзеная да прысягі ў якасці нашага галоўнага дыпламата ў Беларусі. Яна нясе багацце ведаў і досвед у працу. Радыя таму, што яна будзе прадстаўляць жыццёва важныя інтарэсы ЗША за мяжой», - напісаў у Twitter намеснік кіраўніка прэс-службы Дзярждэпартамента Кейл Браўн.

У пачатку лістапада намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША ў справах Еўропы і Еўразіі Джордж Кент заявіў журналістам, што канчатковай пастановы аб адпраўцы амбасадаркі ЗША ў Менск няма, пытанне будзе разгледжанае пасля зацвярджэння сэнатам кандыдатуры Фішэр.

Пры гэтым у сярэдзіне верасня першы намеснік дзяржсакратара Стывен Бігэн. адзначаў, што ЗША не плануюць адмаўляцца ад адпраўкі свайго новага амбасадара ў Беларусь, нягледзячы на бягучую рэзкую крытыку Вашынгтона ў дачыненні да Менска і патрабаванне правядзення новых выбараў у краіне.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках