29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будаўніцтва данскага адцінку «Паўночнага струменю-2» - пад пытаннем

1
Будаўніцтва данскага адцінку «Паўночнага струменю-2» - пад пытаннем

Амэрыканскія санкцыі супраць расейскага праекта толькі павялічваюцца.

У суботу, 5 снежня, аператар Nord Stream 2 AG з дапамогай расейскай баржы «Фартуна» пачаў пракладванне адцінка газаправода «Паўночны струмень-2» у выключнай эканамічнай зоне Нямеччыны, і закончыць укладванне труб да 31 снежня. У нямецкі порт Мукран, дзе захоўваюцца трубы, сёння накіраваліся расейскія судны забеспячэння «Умка» і «Фінвал». Але ёсць нюанс: будоўля будзе весціся толькі ў прыязных нямецкіх водах на адцінку крыху большым за 2,5 км, піша профільны Telegram-канал «Газ-батюшка».

Цяжкасці ж з заканчэннем пракладвання трубаправода канечне паўстануць на данскім адцінку даўжынёй 120 км, бо будаўніцтва забароненае амэрыканскімі санкцыямі. І больш за тое, гэтыя санкцыі будуць павялічаныя.

І праз санкцыі гэтыя работы можа праводзіць толькі трубаўкладчык «Акадэмік Чэрскі», які цяпер стаіць за 150 кіламэтраў ад лагістычнай базы «Паўночнага струменю-2», на поўнач ад Польшчы і Нямеччыны.

І пакуль невядома, як будзе вызначацца лёс данскага адцінка, адзначаюць аўтары канала.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках