21 траўня 2024, aўторак, 18:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апытанне: 27% амерыканцаў упэўненыя ў пераабранні Трампа

2
Апытанне: 27% амерыканцаў упэўненыя ў пераабранні Трампа
ФОТА: EPA

Агульнанацыянальныя выбары прэзідэнта ЗША запланаваныя на 3 лістапада 2020 года.

Большасць амерыканцаў упэўненыя ў пераабранні прэзідэнта ЗША Дональда Трампа на другі тэрмін.

Згодна з вынікамі апытання Monmouth University, 27% выбарцаў упэўненыя ў пераабранні Трампа на лістападаўскіх выбарах. Імаверным перавыбранне рэспубліканца ўважаюць 39% выбарцаў, паведамляе «Новы час».

22% амерыканцаў уважаюць, што Трамп імаверна прайграе выбары, і толькі 6% упэўненыя, што Трамп дакладна прайграе выбары вылучэнцу Дэмакратычнай партыі.

Аднак, толькі 42% апытаных уважае, што Трамп заслугоўвае на перавыбранне, 55% уважаюць, што крэсла прэзідэнта павінен атрымаць нехта іншы.

Апытанне праводзілася з 6 да 9 лютага сярод больш за 900 рэспандэнтаў, хібнасць складае 3,4 пункта.

Агульнанацыянальныя выбары прэзідэнта ЗША запланаваны на 3 лістапада 2020 года.

На праймерыз дэмакратаў лідзіруюць Бэрні Сандэрс і былы мэр горада Саўт-Бэнд Піт Бутыджыч. Былы віцэ-прэзідэнт Джо Байдэн паказаў нізкія вынікі на праймерыз як у Аёве, так і ў Нью-Гемпшыры.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках