21 траўня 2024, aўторак, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Грабоўскі: Перад матчам з Рыгай паглядзелі добрае відэа з НХЛ

2
Міхаіл Грабоўскі: Перад матчам з Рыгай паглядзелі добрае відэа з НХЛ
МІХАІЛ ГРАБОЎСКІ

Трэнер менскага «Дынама» распавёў, як удалося перамагчы рыжскіх аднаклубнікаў.

Трэнер менскага «Дынама» Міхаіл Грабоўскі падзяліўся меркаваннем аб гульні супраць «Дынама» Рыга, паведамляе «Трибуна».

«Хлопцы стараліся, рыхтаваліся па поўнай, ведалі, што гэта дэрбі. Многія зборнікі стаміліся, у іх была няпростая паездка ў Славакію. Але вышлі, адпрацавалі, брамнік згуляў выдатна. Выканалі ўстаноўку, радыя перамозе.

Як сказаў Крэйг, пераходным момантам у гульні быў той, калі Міша Стэфановіч праявіў характар, заступіўся за партнёраў. Гэты эмацыйны ўздым дапамог камандзе працягнуць гуляць і перамагчы ў матчы. Глядзелі цікавае відэа перад гульнёй, настройваліся, як адзіная каманда, і гэта нам дапамагло.

Якое відэа? Шмат добрага відэа. Магу толькі сказаць, што відэа з НХЛ, дзе кожная гульня як апошняя. Хлопцы трэба пераймаць досвед ад наймацнейшых гульцоў з наймацнейшай лігі. Мяне на гэтым відэа не было, гэта новае відэа», - распавёў Грабоўскі ў інтэрв'ю прэс-службе «Дынама».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках