10 траўня 2024, Пятніца, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У пятніцу ў Беларусі чакаецца да +5 градусаў

3
У пятніцу ў Беларусі чакаецца да +5 градусаў

З нядзелі ў Беларусь прыйдзе сапраўднае вясновае цяпло.

Надвор'е ў лютым у Беларусі адпавядае канцу сакавіка, заявілі беларускія сіноптыкі. Тэмпература паветра ў нашай краіне на 5-8 градусаў перавышае кліматычную норму.

Як паведамляе belgidromet.by, у пятніцу ўначы чакаецца ад -4 да +1 градуса, удзень - ад 0 да +5. Снег або мокры снег магчымы пераважна на поўначы (у начны час) і на Берасцейшчыне (у дзённы час). Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў суботу, 15 лютага. Да мокрага снегу дадасца яшчэ і дождж.

У нядзелю, 16 лютага, удзень будзе ўжо да +8 градусаў, а ў Берасцейскай вобласці - да +10. У панядзелак прагназуецца плюсавая тэмпература ўначы, а ўдзень - да +11! Магчымыя дажджы і моцны вецер. Вось такая сярэдзіна лютага ў Беларусі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках