Беларусы расказалі, якія словы нельга перакласці на рускую мову
8- 10.09.2026, 17:24
- 2,540
Аказалася, што іх вельмі шмат.
Карыстальніца Threads voradkov спытала, якія словы беларускай мовы нельга перакласці на рускую мову з дакладным захаваннем значэння.
«Калісьці з сябрамі спрабавалі перакласці на рускую мову слова «вырай», — піша яна. — Так і да агульнай думкі не прыйшлі. А якія словы і фразы па-беларуску вы ведаеце, якія складана перакласці на іншыя мовы?»
Іншыя карыстальнікі сацсеткі пералічылі шмат прыкладаў цяжкаперакладальных і ўнікальных слоў беларускай мовы, а таксама слоў, якія нельга перакласці адным словам. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя з іх: халера, млосна, сырадой, паабапал, неруш, нагбом, анягож, плявузгаць.
«Многія беларускія словы не перакладаюцца на рускую мову адным словам: кнігарня, прынамсі, летась, пагатоў. Дарэчы, з англійскай гэтак жа: прынамсі — at least — па меншай меры.
Беларуская мова — прыгожая, багатая, лаканічная і родная», — напісаў адзін з каментатараў.