26 красавiка 2024, Пятніца, 20:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пятрас Аўштравічус: БелАЭС - пагроза пад межамі Літвы

4
Пятрас Аўштравічус: БелАЭС - пагроза пад межамі Літвы
ПЯТРАС АЎШТРАВІЧУС

Сёння для літоўцаў і беларусаў актуальны лозунг «за нашу і вашу бяспеку».

Еўрапарламентар ад Літвы Пятрас Аўштравічус выступіў падчас першага з'езду «Руху супраць Астравецкай АЭС». У сваёй прамове еўрадэпутат ад Літвы назваў БелАЭС новай пагрозай побач з межамі Літвы, паведамляе карэспандэнт Сharter97.org у Вільні.

Пятрас Аўштравічус распавёў аб дэкларацыі руху, у якой пазначаныя яго мэты. Асноўная з іх - закрыццё Астравецкай АЭС. «Гэтая станцыя небяспечная і ўяўляе пагрозу чалавечым жыццям», - заявіў літоўскі еўрадэпутат. У дэкларацыі рух таксама паказвае, што БелАЭС - гэта выклік Еўразвязу і яго бяспецы, таму ЕЗ павінен адказаць і прыняць канкрэтныя дзеянні, накіраваныя супраць датычных да будаўніцтва Астравецкай АЭС расейскіх і беларускіх структур. Яшчэ адна мэта руху - дамагчыся заканадаўчай забароны імпарту электраэнэргіі з БелАЭС на рынкі краін Еўразвязу.

«Літве трэба ўжыць прэвентыўныя захады кампенсацыі шкоды, якую можа прычыніць станцыя. Гэтыя прававыя пастановы неабходна прымаць ужо цяпер», - дадаў Пятрас Аўштравічус.

Еўрадэпутат ад Літвы ўзгадаў пра часы Вялікага княства Літоўскага, якое аб'ядноўвала тэрыторыі сучасных Літвы і Беларусі. «У ВКЛ існаваў лозунг - «за нашу і вашу свабоду». Цяпер гэты лозунг прымае іншае значэнне - «за нашу і вашу бяспеку», - сказаў Аўштравічус. 15 лютага ў Сейме Літвы прайшоў першы з'езд «Руху супраць Астравецкай АЭС». Падчас з'езда быў зацверджаны тэкст петыцыі да Еўрапарламента, збор подпісаў пад якой будзе прадаўжацца да 20 красавіка. 26 красавіка - у дзень гадавіны выбуху на Чарнобыльскай АЭС - петыцыю пададуць у Еўрапарламент.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках