26 красавiка 2024, Пятніца, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскія дэпутаты: Кампаніі, якія працуюць над БелАЭС, павінны трапіць пад санкцыі

2
Літоўскія дэпутаты: Кампаніі, якія працуюць над БелАЭС, павінны трапіць пад санкцыі
ФОТА: DELFI

«Рух супраць Астравецкай АЭС» вядзе збор подпісаў пад петыцыяй Еўрапарламенту.

Усе фірмы і кампаніі, звязаныя з будаўніцтвам Астравецкай АЭС у Беларусі, павінны патрапіць пад санкцыі з боку заходніх краін. Пра гэта дэпутат Сейма Літвы Эмануэліс Зінгерыс заявіў на першым з'ездзе «Руху супраць Астравецкай АЭС», паведамляе карэспандэнт Сharter97.org з Вільні.

«Мы павінны ўстанавіць усе фірмы і кампаніі, якія працуюць над будаўніцтвам БелАЭС. Гэтыя кампаніі павінны трапіць пад санкцыі, каб яны ніколі не атрымалі працу над праектамі на Захадзе», - дадаў Зінгерыс.

Пра неабходнасць санкцый супраць забудоўнікаў Астравецкай АЭС заявіў таксама дэпутат парламента Літвы Жыгімонт Павільёніс. Палітык распавёў, што Літва процідзейнічае будаўніцтву БелАЭС не першы год. Так, раней у краіне было сабрана больш за 65 тысяч подпісаў супраць Астравецкай АЭС. Акрамя таго, парламент краіны прыняў закон, які забараняе куплю электраэнэргіі з небяспечных станцый і прызнае БелАЭС небяспечнай. «Калі «Расатам» да нас не прыслухоўваецца, то мы зробім гэта будаўніцтва яшчэ даражэйшым, дзякуючы санкцыям», - заявіў Павільёніс.

Сябра Сойму Літвы Аўдронюс Ажубаліс назваў памылкай скасаванне санкцыяў Еўразвязу супраць беларускіх чыноўнікаў і супраць Аляксандра Лукашэнкі ў 2016 годзе. «Яшчэ не позна спыніць запуск АЭС, мабілізаваўшы хаўруснікаў у Еўропе», - дадаў парламентарый.

Цяпер «Рух супраць Астравецкай АЭС» вядзе збор подпісаў пад петыцыяй Еўрапарламенту. Адно з патрабаванняў - заклікаць Еўрапейскую камісію, Раду Еўрапейскага Звязу, краіны ЕЗ і стратэгічных партнёраў ЕЗ разгледзець пытанне аб санкцыях супраць «Расатама» і іншых кампаній, якія адказваюць за будаўніцтва Астравецкай АЭС.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках