23 траўня 2026, Субота, 13:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскае «Дынама» ў эмацыйным матчы згуляла ўнічыю з «Іслаччу»

4
Берасцейскае «Дынама» ў эмацыйным матчы згуляла ўнічыю з «Іслаччу»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

У першым чвэрцьфінальным матчы Кубка Беларусі былі выдалены чатыры футбалісты.

У першым чвэрцьфінальным матчы Кубка Беларусі берасцейскае «Дынама» згуляла ўнічыю з «Іслаччу» (0:0), паведамляе «Трибуна».

Адзначым, што на 36-й хвіліне сустрэчы госці засталіся ў меншасці. За дзве жоўтыя карткі быў выдалены капітан «ваўкоў» Дзмітрый Камароўскі. Пазней, на 80-й хвіліне быў выдалены яшчэ адзін гулец «Іслачы» - Сяргей Карповіч. Абаронца атрымаў дзве жоўтыя карткі.

На 50-й хвіліне берасцейцы засталіся ўдзесяцёх. Другую жоўтую картку атрымаў паўабаронца Павел Савіцкі. На 71-й хвіліне «Дынама» засталося ўдзевяцёх. Абаронца і капітан гаспадароў Алег Вераціла зарабіў другую жоўтую картку і пакінуў поле.

Такім чынам, каманды завяршалі сустрэчу ў фармаце 9 на 9.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках