Антракт
- Юрый Рарог
- 23.05.2026, 11:58
- 1,194
Украіна добра «дала па трыпусе» кургазаму.
Перапынак паміж дзеямі не азначае поўнай цішы. Наадварот, гэта час бурнай дзейнасці. Гледачы абмяркоўваюць убачанае, дзеляцца ўражаннямі, складаюць прагнозы адносна будучых падзей. Акцёры таксама не сумуюць, паўтараюць рэплікі, трэніруюць асабліва складаныя па, спрабуюць сабрацца з духам перад выхадам на сцэну.
У палітыцы антракт не менш важны. Хоць палітычнае жыццё значна складаней за любы спектакль, пэўнае падабенства ўсё ж ёсць. На гэты момант, напрыклад, мы можам з упэўненасцю вызначыць дзве асноўныя сюжэтныя лініі ў сучасным палітычным раскладзе — вайны у Іране і ва Украіне. Падобныя і фабулы, пабудаваныя на непасрэднай залежнасці палітычнай развязкі ад ходу ваенных дзеянняў.
Так, палітычнае кіраўніцтва ЗША моцна завязла у Іране. Ідзе гаворка не толькі пра выдаткаваныя мільярды і тысячы забітых людзей. Незразумелыя вынікі «неперамогі» і насцярожваюць яе наступствы. Такая няпэўнасць яшчэ мацней закручвае інтрыгу адносна лістападовых выбараў у ЗША. Параза Трампа і яго паслядоўнікаў будзе азначаць вялікія непрыемнасці для яго самога і для многіх з яго хлопцаў, так слаўна «паМАГАўшых» яму пераўтвараць Амерыку і аколіцы. У той жа час варта ўлічваць і баявы настрой «трампаманаў», яны і ў больш спакойныя часы такога ў Белым доме нарабілі.
Абодва бакі рыхтуюцца да будучых палітычных баёў рознымі спосабамі. Наліцо выпадкі ўмацавання тэрытарыяльна-структурна-палітычнай сегментацыі. Штаты мяняюць выбарчыя карты, адзначаюцца выпадкі канфрантацыі мясцовых і федэральных органаў, ідзе жорсткая барацьба за прававую сістэму, СМІ і фінансавыя плыні. Палітычны ажыятаж невыпадковы. Для Трампа параза роўная смерці. Ён паспеў дроў наламаць. Ды і для ўсёй Амерыкі шмат што вырашаецца: як будзем далей жыць у гэтым свеце вялікіх змен?
Не менш занятна выглядае сітуацыя на франтах расійска-ўкраінскай вайны. Украіна, прабіраючыся скрозь карупцыйныя скандалы, усё ж знаходзіць у сабе сілы развіваць абаронку і добра даваць па трыпусе кургазаму. Вайна на знясіленне паступова прыносіць свае плады, адмяраючы дні рашысцкай імперыі. Такая стратэгія дорага каштуе і Украіне, але іншага выйсця няма. Гістарычная мэтазгоднасць ліквідацыі рашысцкай імперыі відавочная.
Прагнозы ў гэтым выпадку рабіць цяжка. У раўнанні столькі невядомых, што я аддаю перавагу прытрымлівацца свайго старога прагнозу (красавік 2022-га): «вайна можа працягнуцца 5–10 гадоў, і гэта без уліку суб'ектыўнага і шэрагу іншых фактараў». Дарэчы, адзін з такіх фактараў дэманструе сябе даволі актыўна: «аднага праводзім, другога сустракаем». А тым, каму не падабаецца параўнанне палітыкі з тэатрам, параю больш сур'ёзна ставіцца да Палітыкі, тады і крывавых спектакляў будзе менш.
Юрый Рарог kasparovru.com