3 красавiка 2020, Пятніца, 4:41
Народны карантын
Рубрыкі

Што было ў чарнавіку «Мужыцкай праўды», які не дайшоў да друку?

2
Што было ў чарнавіку «Мужыцкай праўды», які не дайшоў да друку?

Якім чынам у Расейскай імперыі раптам з'явілася газета па-беларуску?

За некалькі месяцаў да пачатку антырасейскага паўстання 1863 года расейскія ўлады выявілі ў Беларусі новы нелегальная друкаваная газета пад назвай «Мужыцкая праўда». Трывогу імперскай адміністрацыі выклікаў не столькі антыцарскі і антырасейскі змест, як г.зв. «мужыцкая» мова газеты.

Небяспеку агітацыі па-беларуску сярод беларускіх сялянаў хутка ацанілі ў Пецярбургу. Ужо ў канцы лета 1862 года ў Горадню да губернатара прыйшоў загад – неадкладна выявіць і ліквідаваць.

Якім чынам у Расейскай імперыі, дзе беларусы не прызнаюцца народам, а іх мова забароненая, раптам з’явілася газета па-беларуску? Ужо за адно гэта яе выдаўцам пагражала прынамсі катарга ад расейскіх акупантаў.

«Мужыцкая праўда» выходзіла нерэгулярна і нядоўга – блізу года. За гэты час надрукавалі ўсяго сем нумароў. І да сёння вядуцца спрэчкі: што гэта было – газета, пракламацыя, улётка? Хто аўтар ці іх было некалькі? Да чаго насамрэч заклікала выданне? Яе беларуская мова – прызнанне існавання народа ці тактычны ход хітрых палякаў, каб прывабіць сялянскі люд да паўстання?

Высветлілася, што не ўсе архіўныя матэрыялы, датычныя «Мужыцкай праўды», выяўленыя і апрацаваныя. Яшчэ магчымыя адкрыцці, нават сенсацыйныя. Не вывучаны да канца чарнавік шостага нумара, знойдзены ў далёкім ужо 1989 годзе. І ў ім – зусім іншыя тэксты, чым тыя, што дайшлі да чытача ў апублікаваным варыянце.

Пра ўсё гэта ў чарговым выданні «Загадак беларускай гісторыі» на «Белсаце», распавядае доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук.