18 красавiка 2024, Чацвер, 23:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польская PGNiG выйграла арбітраж з «Газпромам» што да кошту газу

11
Польская PGNiG выйграла арбітраж з «Газпромам» што да кошту газу

Расейская кампанія павінна вярнуць Польшчы блізу $1,5 млрд.

Польскі энэргетычны канцэрн PGNiG паведаміў у панядзелак, што атрымаў пастанову Стакгольмскага арбітражнага суда, які разглядаў яго спрэчку з «Газпромам» наконт кошту газу.

«Згодна з канчатковай пастановай, арбітражны суд змяніў формулу кошту на куплю газу, які пастаўляецца «Газпромам» паводле Ямальскага кантракта, у тым ліку праз яго значную і прамую сувязь з рынкавымі катыроўкамі прыроднага газу на еўрапейскім энэргетычным рынку. Ужыванне змененай формулы цэнаўтварэння для PGNiG будзе азначаць значнае паляпшэнне ўмоў камерцыйнай дзейнасці праз большую ўзгодненасць паміж індэксацыяй коштаў, якая ўплывае на кошт імпарту газу, і палітыкай рэалізацыі газу рынкавымі коштамі», - гаворыцца ў заяве PGNiG.

«У адпаведнасці з палажэннямі Ямальскага кантракту і канчатковай пастановы, новы кошт кантракту, устаноўлены арбітражным трыбуналам, датычыцца паставак газу з 1 лістапада 2014 года, гэта значыць з даты, калі PGNiG падала заяўку на перагляд кантрактнага кошту», - інфармавалі ў кампаніі.

На сцвярджэнне PGNiG, праз зніжэнне кошту «Газпром» павінен вярнуць розніцу ў кошце сумаю «блізу $1,5 млрд за перыяд з 1 лістапада 2014 года да 29 лютага 2020 года».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках