У Польшчу прыбылі першыя знішчальнікі F-35, набытыя ў ЗША
- 22.05.2026, 21:26
Відэафакт.
У пятніцу Польшча атрымала першую партыю з трох знішчальнікаў F-35, замоўленых у Злучаных Штатах.
Пра гэта паведамляе Polsat News .
Знішчальнікі прыбылі на авіябазу ў Ласку Лодзкага ваяводства ўвечары 22 мая.
Міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш паказаў відэа палёту нядаўна прыбылых самалётаў разам з польскімі F-16.
Witajcie w Polsce! 🇵🇱
Trzy F-35 wspólnie na niebie z naszymi F-16… pic.twitter.com/5U4l9IaZmI
— Władysław Kosiniak-Kamysz (@KosiniakKamysz) May 22, 2026
«Гэта першыя знішчальнікі 5-га пакалення на ўсходнім флангу НАТА, здольныя выяўляць пагрозы да таго, як іх выявяць. Для Польшчы гэта не проста новая тэхніка, а ўступленне ў элітную лігу сучасных паветраных сіл свету», — напісаў міністр на платформе X перад прыбыццём знішчальнікаў.
У 2020 годзе Польшча замовіла для сваіх ВПС 32 шматмэтавыя самалёты F-35, вырабленыя амерыканскай кампаніяй Lockheed Martin. Гэта першыя пастаўкі з той партыі.
Паведамляецца, што самалёты будуць накіраваныя на 32-ю тактычную авіябазу ў Ласку, дзе цяпер размешчаныя некаторыя польскія F-16, а на наступным этапе — на 21-ю тактычную авіябазу ў Свідвіне, дзе былі разгорнутыя нядаўна выведзеныя з эксплуатацыі савецкія Су-22.