22 траўня 2026, Пятніца, 21:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайскоўцы НАТА адпрацавалі патэнцыйныя ўдары па РФ

Вайскоўцы НАТА адпрацавалі патэнцыйныя ўдары па РФ

Вучэнні прайшлі на закінутай станцыі лонданскага метро.

Вайскоўцы ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і Італіі правялі вайсковыя вучэнні Arrcade Strike на закінутай платформе станцыі метро «Чарынг-Крос» у цэнтры Лондана. Яны адпрацавалі патэнцыйныя ўдары па Расіі ў выпадку нападу. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Вялікабрытаніі.

Паводле сцэнару вучэнняў, краіны НАТА наносяць адказны ўдар для абароны тэрыторыі Эстоніі згодна з артыкулам 5 Статута НАТА. Падзеі адбываюцца ў 2030 годзе. «Менавіта тады, на думку ваенных планіроўшчыкаў, пагроза з боку Расіі можа быць найбольш сур'ёзнай», — адзначана ў заяве брытанскага Міністэрства абароны. Ведамства назвала вучэнні Arrcade Strike аднымі з самых маштабных за апошнія дзесяцігоддзі.

На платформе разгарнулі штаб, які ў выпадку ваеннай пагрозы каардынаваў бы дзеянні 100 тыс. вайскоўцаў. Абсталяванне для правядзення навучанняў перавозілі ў метро ў начны час. Закінутая платформа «Чарынг-Крос» знаходзіцца ў раёне Вестмінстэр у цэнтры Лондана. Лінія метро, на якой знаходзілася станцыя, перастала працаваць 25 гадоў таму.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках