22 траўня 2026, Пятніца, 21:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна з пачатку 2026 года вызваліла 590 кіламетраў сваёй тэрыторыі

1
Украіна з пачатку 2026 года вызваліла 590 кіламетраў сваёй тэрыторыі

Пра гэта паведаміў Зяленскі.

З пачатку 2026 года Сілам абароны Украіны ўдалося вызваліць 590 кіламетраў нашай тэрыторыі. Пазіцыі ўкраінскіх абаронцаў цяпер мацнейшыя, чым у папярэднія гады.

Пра гэта ў відэазвароце паведаміў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.

Падрабязней чытайце ў нашым тэлеграм-канале

«Сапраўды, украінскія пазіцыі цяпер мацнейшыя, чым у папярэднія гады. З пачатку года 590 кіламетраў нашай тэрыторыі вызвалены і знаходзяцца пад кантролем. Тэндэнцыя — дакладна не ў інтарэсах акупанта, мы працягваем павялічваць паказчыкі знішчэння расійскага асабовага складу — гэта разам з санкцыямі ўсіх формаў прымушае Расію зрабіць выбар на карысць дыпламатыі», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Зяленскі адзначыў, што цяпер неабходна «зрабіць усё, каб актывізаваць дыпламатыю».

«Я чакаю адказу і ад амерыканскага боку — па магчымых фарматах і графіку сустрэч», — дадаў прэзідэнт Украіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках