ЗША занепакоеныя кампаніяй РФ супраць краін Балтыі
- 22.05.2026, 20:07
- 1,320
Рубіа зрабіў заяву.
Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа выказаў занепакоенасць адносна кампаніі РФ супраць краін Балтыі. Пра гэта ён заявіў падчас пасяджэння міністраў замежных спраў НАТА ў Швецыі, паведамляе The Guardian.
Рубіа пракаментаваў абвінавачанні Расіі ў тым, што краіны Балтыі нібыта рыхтуюцца супрацоўнічаць з Украінай для атак дронаў на тэрыторыі РФ. Дзяржсакратар адзначыў, што гэта «выклікае занепакоенасць» праз магчымую эскалацыю.
«Мы разумеем, што гэтыя краіны адчуваюць пагрозу з гэтай нагоды па відавочных прычынах. Таму гэта выклікае занепакоенасць, бо заўсёды хвалюешся, што нешта падобнае можа перарасці ў нешта большае», — сказаў Рубіа.
Паводле ягоных слоў, ЗША ўважліва сачаць за сітуацыяй і актыўна ўзаемадзейнічаюць з НАТА.
«Мы занепакоены гэтым, бо не хочам, каб гэта прывяло да нейкага больш шырокага канфлікту, які насамрэч можа прывесці да чагосьці значна горшага», — дадаў Рубіа.