26 красавiка 2024, Пятніца, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад Беларусі надумаў дадаткова «раскулачыць» 40 прадпрыемстваў

22
Урад Беларусі надумаў дадаткова «раскулачыць» 40 прадпрыемстваў

Частку сваіх даходаў яны павінны пералічваць у фонд нацыянальнага развіцця.

Беларускі ўрад вызначыў пералік арганізацый, якія павінны частку прыбытку пералічыць у бюджэтны Фонд нацыянальнага развіцця, паведамляе «Белсат».

Згодна з пастановай Савета Міністраў ад 8 красавіка №209, у пералік увайшлі 40 арганізацый.

Напрыклад, Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» павінна пералічыць Br 30,05 млн, «Беларуськалій» - Br 9,08 млн, Белаэранавігацыя - Br 3,93 млн, Менскі завод пеністых він - Br 2,15 млн, Беларуская ўніверсальная таварная біржа - Br 1,69 млн.

Частку сваіх даходаў яны павінны пералічваць у фонд нацыянальнага развіцця штомесяц роўнымі дзелямі з красавіка да верасня 2020 года.

Дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця ўтвораны ўказам ад 28 снежня 2005 года №637 для рэалізацыі найбольш важных эканамічных і сацыяльных праектаў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках