26 красавiка 2024, Пятніца, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З санаторыя пад Берасцем забралі пенсіянерку з падазрэннем на каранавірус

6
З санаторыя пад Берасцем забралі пенсіянерку з падазрэннем на каранавірус

Яна знаходзіцца ў рэанімацыі.

З санаторыя «Бярэсце» (Берасцейскі раён) забралі жанчыну з падазрэннем на каранавірус. Папярэдні дыягназ – пнеўманія. Пра гэта паведаміў чытач тэлеграм-канала «Баста».

– Сёння раніцай з санаторыя «Бярэсце» забралі бабулю 1932-га года нараджэння з высокай тэмпературай. Пры шпіталізацыі былі зробленыя здымкі і ўзятыя аналізы на Covid-19. Цяпер яна знаходзіцца ў Берасцейскай гарадской цэнтральнай лякарні. У рэанімацыі, у стабільна-цяжкім стане. Папярэдні дыягназ – пнеўманія. Вынікі аналізаў на Covid-19 прыйдуць цягам сутак, – паведамляе чытач.

Раней сайт Charter97.org паведамляў, што санаторыі Беларусі сталі каранавіруснай бомбай запаволенага дзеяння.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках