26 красавiка 2024, Пятніца, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп назваў АПЕК незаконнай структурай

36
Трамп назваў АПЕК незаконнай структурай

Прэзідэнт ЗША пацвердзіў гатоўнасць увесці мыты на імпарт нафты.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што АПЕК (арганізацыя краін, якія здабываюць нафту) з'яўляецца незаконнай структурай, якая «знішчае сама сябе».

Кіраўнік Белага дома адзначыў, што АПЕК несправядліва ставіцца да ЗША, паведамляе nv.ua.

«Я ўсё жыццё выступаў супраць АПЕК, бо што гэта такое? Гэта незаконная структура, можаце называць яе картэлем, можаце называць яе манаполіяй. АПЕК не магла б хваляваць мяне менш, чым яна хвалюе мяне зараз. АПЕК ставіцца несправядліва да ЗША», - заявіў Трамп.

Прэзідэнт ЗША пацвердзіў гатоўнасць увесці мыты на імпарт нафты для абароны «тысяч, дзясяткаў тысяч працоўных месцаў у ЗША».

Ён таксама паведаміў, што вядзе перамовы з РФ і Савудаўскай Арабіяй над скарачэннем узроўню здабычы нафты.

Нагадаем, Трамп заклікаў Расею і Савудаўскую Арабію скараціць здабычу нафты на 10 мільёнаў барэляў.

Як паведамлялася, 1 красавіка завяршыўся тэрмін дзеяння ўгоды па скарачэнні здабычы нафты, якую краіны АПЕК, Расея і яшчэ некалькі здабываючых нафту дзяржаў заключылі ў канцы 2016 года. Яна дзейнічала з 1 студзеня 2017 года і больш за тры гады дазваляла ўтрымліваць цэны на ўзроўні прыкладна $50 за барэль. 6 сакавіка гэтага года краіны, якія ўдзельнічалі ў пагадненні АПЕК +, не змаглі дамовіцца пра яе падаўжэнне, бо Расея не хацела згаджацца на дадатковае скарачэнне здабычы. Савудаўская Арабія настойвала на гэтым, так як пандэмія каранавіруса прывяла да падзення попыту на нафту. Пасля развалу ўгоды каціроўкі пачалі рэзка падаць.

У сакавіку кошт барэля нафты Brent упаў на 55%, а за першы квартал 2020 года - на 66%. Травеньскі кантракт Brent таргаваўся 31 сакавіка на ўзроўні $22,6 за барэль, чэрвеньскі - $26,1.

1 красавіка Савудаўская Арабія, як і абяцала, нарасціла здабычу і пастаўкі нафты, нягледзячы на падзенне попыту і цэн, а таксама спробы амерыканскага боку пераканаць бакі дамовіцца. Паводле інфармацыі Bloomberg, у першы дзень красавіка аб'ём паставак нафты Saudi Aramco (нацыянальная нафтавая кампанія Савудаўскай Арабіі) перавысіла 12 млн барэляў. Такі аб'ём з'яўляецца для яе рэкордным, распавёў суразмоўца агенцтва. Bloomberg адзначае, што кампанія нарошчвае і здабычу нафты. Зрэшты, праз падзенне попыту кампанія не заўсёды можа знайсці пакупнікоў сыравіны, і запоўненыя танкеры вымушаны пакідаць парты без пункта прызначэння.

Неназваны расейскі чыноўнік сказаў агенцтву, што Расея не плануе павялічваць здабычу, бо гэта пазбаўлена сэнсу ў сітуацыі адсутнасці попыту. Пры гэтым у сакавіку міністр энэргетыкі Аляксандр Новак заяўляў, што РФ можа павялічыць сутачную здабычу на 200-300 тысяч барэляў у кароткатэрміновай перспектыве.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках