26 красавiка 2024, Пятніца, 20:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекар менскай бальніцы: Катастрофа. Мы сядзім на парахавой бочцы

54
Лекар менскай бальніцы: Катастрофа. Мы сядзім на парахавой бочцы
Менская інфекцыйная лякарня.
ФОТА: ІРЫНА АРЕХОВСКАЯ / "БЕЛСАТ

Бальніцы не спраўляюцца з патокам пацыентаў з пнеўманіяй.

Большасць менскіх бальніц перапрафілявалі для пацыентаў з пнеўманіяй і каранавірусам. З кожным днём колькасць медыкаў з COVID-19 расце. Афіцыйныя лічбы Міністэрства аховы здароўя па колькасці заражаных адрозніваюцца ад рэальных, на думку суразмоўцы belsat.eu, мінімум у чатыры разы. Лекар аднае з Менскіх медустаноў на ўмовах ананімнасці паразмаўляла з карэспандэнтам «Белсату» пра тое, як напраўду выглядае эпідэмія ў сталіцы і рэгіёнах.

Кацярына – анестэзіёлаг-рэаніматолаг аднаго з менскіх шпіталяў. Паводле яе, сітуацыя блізкая да катастрафічнай не толькі ў сталіцы. Большасць больніцаў перапрафілявалі для лячэння пацыентаў з пнеўманіяй, каранавіруснай пнеўманіяй, і для тых, з кім кантактавалі хворыя.

«Гэта значыць, што планавая шпіталізацыя спыненая практычна ва ўсіх больніцах Менску. Ёсць падазрэнне, што і ва ўсёй РБ. Пад хворых на пнеўманію і каронавірус аддалі больніцы № 2, № 3, № 4, № 6, № 10 і, вядома, інфекцыёнку, якая прыняла галоўны ўдар».

Дзяўчына кажа, што ейны шпіталь пакуль працуе ў нармальным рэжыме, але ў любую хвіліну сітуацыя можа змяніцца.

«Мы сядзім як на парахавой бочцы і чакаем, што да нас прыйдуць. Прыязджала міністэрская праверка, нам простым тэкстам сказалі: чакайце, да вас дакладна кагосьці перавядуць».

Суразмоўца сцвярджае, што з кожным днём каранавірусам заражаецца ўсё больш медыкаў. У шпіталі №3 напрыканцы сакавіка быў выбух інфекцыі. У 17 чалавек пацвердзілі COVID-19, пяцёра з іх – медперсанал. Больніца №10 адна з самых вялікіх і шматпрофільмых у Менску. І яе таксама цалкам перапрафілявалі для інфікаваных COVID-19.

«У Віцебску больніцы не даюць рады з наплывам пацыентаў з пнеўманіямі. Там нават аперацыйныя пераабсталявалі пад палаты, паставілі ложкі. Напрыклад, так зрабілі ў былым Чынуначным шпіталі. У «тройцы» засталася незачыненая радзільня, бо там аказваюць экстранную акушэрскую дапамогу жанчынам з інфекцыямі. Туды павязуць усіх парадзіх з каранавіруснай інфекцыяй».

Кацярына кажа, што праз нястачу медперсаналу і вялікую колькасць хворых у тым жа Віцебску анэстэзіёлагаў-рэаніматолагаў пераводзяць з адных больніцаў у іншыя, а Міністэрства аховы здароўя наўмысна падае заніжаныя лічбы.

«Я і мае калегі сыходзімся на тым, што тых, хто захварэў, як мінімум у чатыры разы больш. Той жа тэст на каранавірус можа быць два разы адмоўны, а трэці раз – станоўчы. Але да трэцяга разу чалавек банальна не дажывае. Вось вам і статыстыка, што гэта не каронавірус, а пнеўманія».

Гэта яшчэ не пік эпідэміі, кажа медык. Паводле Кацярыны, хворых і памерлых будзе больш, перахварэюць практычна ўсё. Доктар падтрымлівае ідэю каранціну. На думку дзяўчыны, нават цяпер самаізаляцыя дапамагла б запаволіць распаўсюджванне віруса па краіне.

«Калі б у нас увялі штрафы, ніхто нікуды б не выходзіў. А так – на вуліцы поўна людзей, натоўпы ў крамах. Вядома, каранцін трэба было ўводзіць раней, але нават цяпер ён бы дапамог. Беларускія дактары лечаць каронавірус паводле пратаколу, г. зн. выкарыстоўваюць тыя ж прэпараты, што і італьянцы, кітайцы, гішпанцы. Таму няправільна казаць, што нашыя медыкі не ўмеюць лячыць, што грэбуюць захадамі засцярогі. Як можна засцерагчы сябе, калі ў шпіталях два рэспіратары на ўсю рэанімацыйную змену?»

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках