28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У нас проста ў пасялковай лякарні памёр 55-гадовы супрацоўнік»

«У нас проста ў пасялковай лякарні памёр 55-гадовы супрацоўнік»
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

У Буда-Кашалёўскім раёне - новая ўспышка каранавіруса.

Успышка каранавіруса адбылася ва Уваравіцкім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

«Вельмі шмат хворых ва Уваравіцкім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў, - піша жыхар пасёлка. - Хварэюць і медыкі, і пацыенты. Усім пішуць пнеўманію, адмаўляюцца вывозіць у лякарню, нават калі чалавек знаходзіцца ў цяжкім стане. Раней некалькіх працаўнікоў адправілі ў ЦРБ ў Буда-Кашалёве, але цяпер ужо ўсіх пакідаюць тут лячыцца. Ці паміраць - не ведаю, як правільна гэта ахарактарызаваць.

У нас проста ў пасялковай лякарні памёр 55-гадовы кіроўца хуткай дапамогі. Напісалі, што ад «сэрца», але ўсё ж ведаюць, што гэта няпраўда».

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках