26 красавiка 2024, Пятніца, 15:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каранавірус лютуе ў Менскай вобласці: у Мядзелі памёр кіроўца «хуткай дапамогі»

Каранавірус лютуе ў Менскай вобласці: у Мядзелі памёр кіроўца «хуткай дапамогі»

Апошняя інфармацыя аб новых асяродках заражэння.

Новыя асяродкі каранавіруса ў Менскай вобласці. Заражэнні знойдзена ў Слуцку і Маладзечне. У Мядзеле памёр кіроўца «хуткай дапамогі», паведамляе тэлеграм-канал "Баста!".

«Менскі раён, вёска Вялікі Трасцянец. Станоўчы тэст у мужчыны 65-і гадоў, у ягонай жонкі бралі кроў, але тэст нічога не паказаў. Адразу пайшла на працу», - піша чытач канала.

«Асяродак каранавіруса знойдзены на вуліцы Зялёнай, 7 у Слуцку. Прыязджала «хуткая дапамога», медработнікі былі ў белых ахоўных касцюмах, зайшлі ў пад'езд», - паведамляе падпісант канала.

«Сур'ёзная сітуацыя ў Маладзечне на ТАА «Белхол». Больш за 50 пацверджаных тэстаў у работнікаў. 20 траўня рабілі апрацоўку ў гардэробах. Інфармацыя хаваецца ад працоўных, пра карантын і гаворкі не ідзе», - піша чытач канала.

«У Мядзельскай ЦРБ учора памёр мужчына 1952 года нараджэння. Працаваў кіроўцам на «хуткай дапамозе», захварэў, пацверджаны Covid-19», - паведамляе падпісант канала.

«Лагойскі раён, Плешчаніцы, 15 настаўнікаў сярэдняй школы №1 адправілі на карантын», - піша чытач канала.

«Асяродак каранавіруса ў аграгарадку Лясны пад Менскам. Дом №41», - паведамляе падпісант канала.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках