25 красавiка 2024, Чацвер, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У панядзелак здаў аналізы, а ў аўторак яго не стала»

8
«У панядзелак здаў аналізы, а ў аўторак яго не стала»
МІКАЛАЙ МАРУК
ФОТА: GKX.BY

У Менску раптоўна памёр 33-гадовы кіраўнік у сферы ЖКГ.

Сёння ў Менску развітваліся з дырэктарам ЖКГ №2 Фрунзенскага раёна Мікалаем Маруком. Калегі Мікалая Анатольевіча кажуць: ён ніколі не скардзіўся на здароўе, яшчэ ў панядзелак быў на працы. Даведаўшыся, пра тое, што стаў кантактам першага ўзроўню, сышоў на самаізаляцыю. На наступны дзень Мікалай Марук памёр у сябе дома, піша tut.by.

- Мы ўсе ў шоку. Чалавек хадзіў на працу, і цяпер яго няма... Кажуць, гэта праз праблемы з сэрцам, - распавядае адзін з калегаў Мікалая Марука.

Год таму Мікалай Анатольевіч узначаліў ЖКГ № 2 Фрунзенскага раёна, да гэтага быў намеснікам дырэктара ў сацыяльных пытаннях, паспеў прапрацаваць у адміністрацыі Фрунзенскага раёна, у разлікова-даведачным цэнтры. Пра Мікалая Марука тыя, хто яго ведае, і з кім ён працаваў, адклікаюцца толькі станоўча.

- Мікалай памёр у аўторак. Як распавядаюць нашы аднакласнікі, яму стала дрэнна дома, страціў прытомнасць і родныя выклікалі хуткую. Калі медыкі прыехалі, ужо канстатавалі смерць, - распавядае Аляксандр, былы аднакласнік Мікалая Марука.

Дырэктару ЖКГ №2 Фрунзенскага раёна было ўсяго 33 гады. Сёння звязацца з калегамі Мікалая Анатольевіча практычна немагчыма, з раніцы яны з'ехалі ў рытуальную залу на Альшэўскага, каб развітацца з кіраўніком. Тыя, хто праводзіў Марука ў апошні шлях, адзначаюць: развітанне было адкрытым, без якіх-небудзь абмежаванняў. І робяць выснову, што ў мужчыны не было каранавіруса, раз дазволілі развітальную цырымонію.

- Як кантакт першага ўзроўню Мікалай Анатольевіч сышоў на самаізаляцыю, да гэтага ў яго калегі выявілі каранавірус. У панядзелак Мікалай здаў аналізы, мы размаўлялі праз тэлефон, усё было добра, а ў аўторак яго не стала, - распавядае адзін з калегаў Мікалая Марука. - Быццам бы ўскрыццё паказала, што гэта сэрца, пра праблемы са здароўем ніхто з нас не ведаў. Ён ніколі не хадзіў на бальнічны, не скардзіўся на сэрца. Усё адбылося раптоўна.

Адна з супрацоўніц, якая некалькі гадоў таму працавала разам з Мікалаем Маруком у разлікова-даведачным цэнтры, узгадвае яго «як добрага і спагадлівага чалавека, ён заўсёды быў на пазітыве».

- Мікалай прыходзіў на апошнюю сустрэчу выпускнікоў, бадзёры і вясёлы, ні на што ніколі не скардзіўся, - дадае былы аднакласнік Аляксандр. - Чалавек хадзіў на працу, жыў сваім жыццём і здарылася вось гэта...

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках