19 красавiка 2024, Пятніца, 16:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Усталюйце дадатак 1.1.1.1, каб заўсёды чытаць поўную версію сайта «Хартыя-97» на сваім андройдзе

22
Усталюйце дадатак 1.1.1.1, каб заўсёды чытаць поўную версію сайта «Хартыя-97» на сваім андройдзе

Уся праўда пра сітуацыю з каранавірусам толькі на нашым сайце.

Улады спрабуюць схаваць праўду пра рэальную колькасць заражаных і памерлых ад каранавіруса ў краіне, узмацніўшы блакаванне нашага сайта.

Дадатак Intra больш не дапамагае абыходзіць блакаванне «Хартыі-97».

Каб заўсёды чытаць «Хартыю-97», усталюйце на смартфон (тыпу андройд) найноўшую версію дадатку 1.1.1.1. Гэта зойме ў вас усяго некалькі хвілін.

1. Зайдзіце ў Play Маркет (Google Play) https://play.google.com/ і ўвядзіце ў радок пошуку: 1.1.1.1. Націсніце на абразок дадатку.

Пасля гэтага адкрыецца старонка праграмы ў Google Play.

2. Націсніце на кнопку Install або Усталяваць (у залежнасці ад моўнай версіі). Дадатак сцягнецца і загрузіцца аўтаматычна на працягу некалькіх хвілін. Дадатак бясплатны.

3. Знайдзіце абразок 1.1.1.1 сярод устаноўленых на вашым смартфоне дадаткаў і націсніце на яго. Дадатак запусціцца. У акне, якое адкрыецца пасля запуску, націсніце «Пачаць».

4. У наступным акне націсніце кнопку «Гатова».

5. Пасля гэтага дадатак прапануе вам стварыць ваш профіль VPN. Націсніце кнопку «Прыняць».

6. У наступным акне перасуньце паўзунок каля слова «Адключанае» направа.

7. У акне, якое адкрылася, націсніце на кнопку «Устанавіць профіль VPN».

8. Ва ўсплываючым акне націсніце «ОК».

9. Чытайце сайт «Хартыя-97» у вашым браўзеры

Каб вам было зручней усталёўваць дадатак 1.1.1.1, чытаючы нашу інструкцыю, папрасіце дапамогу ў сямейнікаў.

Усю праўду пра сітуацыю з каранавірусам у Беларусі вы можаце даведацца толькі на Charter97.org.

Жадаем поспеху! :)

Інструкцыя як чытаць поўную версію «Хартыі-97» на iPhone

Інструкцыя як чытаць АМП версію сайта «Хартыя-97»

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках