24 красавiка 2024, Серада, 16:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасцейскай вобласці выбухнулі новыя асяродкі COVID-19

1
У Берасцейскай вобласці выбухнулі новыя асяродкі COVID-19

Заражэнне выявілі ў навучальных установах.

Новыя асяродкі Covid-19 у Берасцейскай вобласці. Чытачы паведамляюць тэлеграм-каналу «Баста» аб распаўсюдзе заражэння ў навучальных установах Берася і Бярозаўскага раёна, а таксама ў Пінскім аграрна-тэхналагічным каледжы.

- Берасцейская вобласць, Бярозаўскі раён, вёска Падкраічы. З чатырнаццаці настаўнікаў школы здаровыя толькі шэсць, усе астатнія хварэюць, - паведамляе падпісант.

- У 11-м класе берасцейскай гімназіі №1 бацька дзяўчынкі тры тыдні хварэў дома, цяпер у шпіталі. Увесь гэты час яна хадзіла ў школу, сваякі адгаворвалі, але маме быў важны атэстат з ацэнкамі. Настаўнікі ў страху, у пятніцу ў яе ўзялі тэст на каранавірус. Натуральна, ніхто ніякай апрацоўкі не праводзіў, - піша чытач.

- У аднаго з навучэнцаў Пінскага дзяржаўнага аграрна-тэхналагічнага каледжа пацвердзіўся каранавірус, - паведамляе падпісант.

- Вёска Парахонск Пінскага раёна. Шмат настаўнікаў і школьнікаў з дадатным тэстам на Covid-19, - піша чытач.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю вольнай Беларусі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках